вы́падкам, прысл.

1. Тое, што і выпадкова (у 1 знач.).

Сустрэча в.

2. у знач. пабочн. сл. Дарэчы, між іншым.

Ты, в., не ў магазін ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уме́стно нареч. дарэ́чы; (к месту) да ме́сца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упапа́д, прысл.

Дарэчы, слушна. Рыгор разумеў Сёмку, і калі судзіў аб ім, то судзіў упапад. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́стный слу́шны; дарэ́чны;

вполне́ уме́стное замеча́ние зусі́м слу́шная заўва́га;

быть уме́стным быць дарэ́чы (да ме́сца);

уме́стное замеча́ние слу́шная заўва́га, заўва́га дарэ́чы (да ме́сца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

толк, -у, м.

1. Сэнс, сутнасць, разумнае меркаванне аб чым-н.

Дайсці да толку.

2. Карысць, добры вынік.

З гэтага будзе т.

Без толку — без карысці, упустую, дарма.

Да толкударэчы, да месца.

З толкам — з розумам, разумна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ншы, -ая, -ае.

1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.

Іншыя парадкі.

Іншая думка.

2. Які-небудзь, некаторы.

Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

Іншы раз — часам.

Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качы́на, ‑ы, ж.

Мяса качкі як ежа. Дарэчы, — сказаў князь суха, — я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпа́дкам, прысл.

1. Тое, што і выпадкова (у 1 знач.). Сустрэцца выпадкам. Трапіцца выпадкам.

2. у знач. пабочн. Дарэчы, між іншым. Ты, выпадкам, не з гасцей ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санста́нцыя, ‑і, ж.

Разм. Санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Як на ліха, з раёна прыехаў інспектар санстанцыі, дарэчы, малады хлопец, і яны [хлопец і Саша] пайшлі ў суседнюю вёску рабіць нейкую прафілактыку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́чага¹, не́чаму, не́чага, не́чым, не́ аб чым.

1. займ. адмоўны, з інф. Няма нічога, каб...

Чытаць нечага, трэба ісці ў бібліятэку.

Хлеба нечым нарэзаць.

2. займ. неазнач. ў Р(ад займенніка «нешта»). Чагосьці.

Для нечага ж трэба яму ехаць у горад?

3. часц. Лепш бы; дарэчы (разм.).

Заадно нечага і родных наведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)