дарэ́чы

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
дарэ́чы - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дарэ́чы, прысл.

1. У час, у падыходзячы момант.

Грошы прыйшлі д.

2. у знач. пабочн. сл. Для абазначэння таго, што дадзеная фраза гаворыцца ў дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным.

Д., яго здольнасцей мы яшчэ не ведаем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́чы

1. нареч. уме́стно; кста́ти, к ме́сту;

2. вводн. сл. кста́ти;

◊ д. ка́жучы — кста́ти сказа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарэ́чы, прысл.

1. К месцу, якраз у патрэбны час. — Вось якраз дарэчы, — сустрэў Барысаў Батаніна. — Прыйдзецца вам, Павел Андрэевіч, сказаць прамову. Дудо. Барабан бесперапыннага дзеяння быў вельмі дарэчы. У ім можна было апрацоўваць вялікія дэталі. Карпаў.

2. у знач. пабочн. (часта ў спалучэнні са словамі «кажучы», «сказаць»). Ужываецца для абазначэння таго, што даная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго‑н., толькі што сказанага. Дарэчы, у хаце ў Ганны, калі ні прыйдзі — чыста, нібы яна вечна, з гадзіны на гадзіну, чакае важнага госця. Дуброўскі. Дарэчы кажучы, той Янка быў ўдалы, Не меў прывычкі доўга разважаць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарэ́чы прысл.

1. (да месца, якраз у патрэбны час) zur réchten Zeit; geráde recht;

гэ́та для мяне́ ве́льмі дарэ́чы das kommt mir sehr gelégen;

2. (адначасова, заадно) bei díeser Gelégenheit;

дарэ́чы, зайдзі́ і па кні́гі bei díeser Gelégenheit kannst du gleich die Bücher mit hólen;

3. пабочн слова;

дарэ́чы ка́жучы, дарэ́чы сказа́ць übrigens, nebenbéi bemérkt; apropos [apro´po:];

дарэ́чы, як ён ма́ецца? übrigens [apropos], wie geht es ihm?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

упапа́д, прысл.

Дарэчы, слушна.

Сказаць што-н. у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́чны, -ая, -ае.

Зроблены дарэчы, адпаведны абставінам.

Дарэчнае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́руку, прысл. (разм.).

Выгадна, зручна, дарэчы.

Гэта яму н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́льно нареч. слу́шна, дарэ́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кста́ти нареч., вводн. сл. дарэ́чы;

сказа́ть кста́ти сказа́ць дарэ́чы;

кста́ти, когда́ вы бу́дете здесь? дарэ́чы, калі́ вы бу́дзеце тут?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)