дапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дапячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапякаць — дапячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

допе́чь сов., прям., перен. дапячы́, мног. падапяка́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дая́ліць

дапячы, зрабіць прыкрасць каму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дая́лю дая́лім
2-я ас. дая́ліш дая́ліце
3-я ас. дая́ліць дая́ляць
Прошлы час
м. дая́ліў дая́лілі
ж. дая́ліла
н. дая́ліла
Загадны лад
2-я ас. дая́ль дая́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час дая́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даня́ць, дайму́, до́ймеш, до́йме; даня́ў, даняла́, -ло́; даймі́; даня́ты; зак., каго-што.

Змучыць, дапячы, вывесці з раўнавагі.

Як дойме ліха, прарэжуцца зубы (з нар.).

|| незак. дайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дапячы ўсё, многае. Падапякаць пірагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наказі́рыць ’разверадзіць, дапячы’ (слонім., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, да казіць ’псаваць, шкодзіць’ з экспрэсіўным суфіксам ‑ір‑(‑ыр‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дадзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак.

Разм. Даняць, дапячы. Добра ўмеў гаварыць Андрэй, знаў, як дадзець да нутра. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

досади́тьII сов. (причинить досаду) зрабі́ць пры́красць (непрые́мнасць); дадзе́ць; (донять) дапячы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куслі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае здольнасць кусацца, джаліць (пра жывёл, насякомых). Ку слівы сабака. Куслівыя пчолы. // Пякучы (пра расліны). Куслівая крапіва. // перан. Які мае здольнасць дапячы, даняць чым‑н.; шкодны, зламысны. Куслівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)