магчы́мы, -ая, -ае.

1. Такі, які можа адбыцца, дапушчальны.

Магчымае выступленне.

2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць.

Магчымыя спосабы прымянення тэхналогіі.

|| наз. магчы́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дозволи́тельный уст. (приемлемый) прыма́льны; (возможный, допустимый) магчы́мы, дапушча́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прие́млемый прыма́льны; (допустимый) дапушча́льны;

э́то прие́млемо гэ́та мо́жна прыня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапушча́льнасць ж.

1. допусти́мость;

2. прие́млемость;

3. терпи́мость;

1-3 см. дапушча́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зако́нны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае закону (у 2 і 3 знач.), грунтуецца на законе (у 2 і 3 знач.).

З. дакумент.

З. прыём барацьбы.

На законных падставах.

2. перан. Цалкам зразумелы і дапушчальны; абгрунтаваны.

З. папрок.

|| наз. зако́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вераго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма. С. Александровіч. Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад. Скрыган.

2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магчы́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які можа здарыцца, адбыцца, дапушчальны. Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. Бяганская. Мне раптам зрабілася страшна ад адной думкі пра магчымую сустрэчу. Карпюк.

2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць. [Андрыяну Цітавічу] на момант здалося блізкім і магчымым тое, аб чым ён марыў. Марціновіч. [Тарыел Кверквелія] стараўся знайсці выхад, згадаць далейшыя планы Гунава, распазнаць магчымыя ягоныя ходы ў гэтай смяротнай гульні... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

терпи́мый

1. цярпі́мы; (снисходительный) памярко́ўны;

терпи́мое отноше́ние к чему́-л. цярпі́мыя (памярко́ўныя) адно́сіны да чаго́е́будзь;

2. (допустимый) дапушча́льны; (сносный) ніштава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ўка¹, -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.

1. У азартных гульнях: сума грошай, якую ігрок ставіць на карту.

Невялікая с.

2. Устаноўлены размер заработнай платы; аклад.

3. Норма вылічвання падатку, аплаты чаго-н. (спец.).

Тарыфная с.

Павышэнне ставак.

4. Максімальна дапушчальны працоўным заканадаўствам і рэгламентам арганізацыі аб’ём працы, адпаведны пэўнай штатнай пасадзе (звычайна ўстаноўленая колькасць гадзін выкладчыцкай нагрузкі ў ВНУ).

Працаваць на палову стаўкі.

5. перан., на каго-што. Разлік, арыентацыя на каго-, што-н., імкненне грунтаваць свае дзеянні на чым-н.

С. на свае сілы.

С. на мясцовыя ўлады.

Вочная стаўка — адначасовы перакрыжаваны допыт асоб для праверкі паказанняў, якія прыцягваюцца па адной справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыро́да ’рэальнасць, існасць, не створаная чалавекам’, ’прыродныя асаблівасці’, ’натура, характар’; ’мясцовасць па-за горадам’, ’паходжанне; спадчыннасць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., ТС, Жд., Нар. лекс., Сл. ПЗБ), ’род, кроўная радня’ (ТС), зборн. прыро́ддзе ’парода, род’ (Жыв. сл.). Укр. приро́да, рус. приро́да, польск. przyroda, в.-луж. přiroda, н.-луж. pśiroda, чэш. přiroda (ужо ст.-чэш.), славац. príroda, серб.-харв. при́рода, славен. priroda, балг. при́рода, макед. природа. Аддзеяслоўны назоўнік ад прырадзі́ць < радзіць (гл.), параўн. прыраджэ́нне ’ўласцівае ад нараджэння; натура’ (Нас.). Паводле Махэка₂ (494) першапачаткова тое, што ўрадзілася ў гэтым годзе, прырост збожжа, жывёлы (гл. прыро́д). Даволі позна фіксуецца ў славянскіх мовах: у чэшскай мове вядома з XIV ст. побач з přirozenie і přirozenost (гл. Андзел, Зб. Крапіве, 37); у польскай з XIX ст. у якасці заменніка przyrodzenie (Банькоўскі, 2, 948); у рускай мове слова ўпершыню адзначаецца ў 1704 г. Гэта дазваляе паставіць пытанне аб калькаванні лац. nature ’прырода’ < лац. nasci (дзеепрым. natus) ’нарадзіцца’, прынамсі, у першым значэнні, першапачаткова кніжнымі ўтварэннямі, параўн. ст.-бел. прироженье, пасля збліжанымі з народнымі тэрмінамі тыпу ст.-бел. природокъ ’прыплод’ і назоўнікамі ўро́да, врода ’ўрадлівасць’. Праславянскі характар слова дапушчальны (параўн. Сной₂, 578: *priroda ’ўсё, што нараджаецца, расце, множыцца’), аднак семантыка застаецца да канца нявысветленай (параўн. Німчук, Давньорус., 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)