чо́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н.

|| зак. чо́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.

|| наз. чо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́таць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.

К. валасы.

2. што і чым. Рухаць, варушыць.

К. сена.

К. фіранку.

К. параненай рукой.

|| зак. пакра́таць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; незак., каго-што.

Дакранацца вуснамі да каго-, чаго-н. у знак любві, ласкі, дружбы і пад.

Ц. маці.

Ц. руку.

|| зак. пацалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны.

|| наз. цалава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакра́тваць

‘варушыць чым-небудзь (пакратваць рукой); дакранацца да каго-небудзь, чаго-небудзь (пакратваць руку); выклікаць пачуццё у каго-небудзь, кранаць каго-небудзь, што-небудзь (неспакой пакратваў сэрца)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пакра́тваю пакра́тваем
2-я ас. пакра́тваеш пакра́тваеце
3-я ас. пакра́твае пакра́тваюць
Прошлы час
м. пакра́тваў пакра́твалі
ж. пакра́твала
н. пакра́твала
Загадны лад
2-я ас. пакра́твай пакра́твайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пакра́тваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ла́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.

1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку¹.

Л. дзіця.

2. Пяшчотна дакранацца да каго-н., чаго-н., гладзіць.

Л. сабаку.

3. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне.

Сонца л. твар.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прычы́ркваццадакранацца’ (Ян.). Гл. чыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каса́ццадакранацца’ (Шат.). Відаць, запазычана з рус. касаться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тушава́ць 1, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., што.

Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай. Тушаваць чарцёж.

тушава́ць 2, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліза́ць, ліжу́, лі́жаш, лі́жа; ліжы́; лі́заны; незак., каго-што.

1. Праводзіць языком па чым-н.

Л. талерку.

2. Падбіраючы языком есці, піць.

Кот лізаў разлітае на стале малако.

3. перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.).

Хвалі ліжуць пясок.

|| аднакр. лізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ліза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикаса́ться несов.

1. (дотрагиваться) дакрана́цца, датыка́цца; (трогать) чапа́ць (што), крана́ць (што);

2. перен. прычыня́цца (да чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)