арганіза́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. гл. арганізаваць.

2. Грамадскае аб’яднанне або дзяржаўная ўстанова.

Прафсаюзная а.

Будаўнічая а.

3. Арганізаванасць, унутраная дысцыпліна, прадуманы, планамерны парадак.

Дакладная а. ў рабоце.

4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае ісціне; сапраўдны. Дакладная вага. Дакладная колькасць. // Здольны паказваць, вызначаць што‑н. у поўнай адпаведнасці з сапраўднасцю; правільны. Дакладны гадзіннік. Дакладныя прыборы.

2. Поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, якім‑н. патрабаванням, устаноўленым законам, правілам. Дакладная копія. Дакладнае выкананне загаду. □ Ярохін не ведаў дакладнага перакладу апошняга слова, але зразумеў іменна так. Шамякін.

3. Канкрэтны, вычарпальны, правільны; не прыблізны, не агульны. Дакладныя інструкцыі. Дакладны адрас. Дакладны адказ. Дакладны ўлік. Дакладныя веды. // Выразны, ясны, зразумелы. Дакладная дэфініцыя. □ Мікалай Патапавіч гаварыў гучна, адрывіста, не надта падбіраючы адпаведныя словы, а ў Глінскага голас быў ціхі, сказы дакладныя, выразы трапныя. Кулакоўскі. // Такі, што не выклікае сумненняў; верагодны, пэўны. Дакладныя крыніцы. □ Гогаберыдзе гаварыў з такой упэўненасцю, быццам пра ўсё гэта ў яго меліся дакладныя весткі. Мележ.

4. Акуратны, пунктуальны. Ірына, як і заўсёды, дакладная: вячэру і абед яна прыносіць у адзін і той жа час. Даніленка.

5. Такі, у якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад другога. Дакладныя рухі. Дакладныя прыёмы. Дакладны крок.

6. Добра арганізаваны; акуратны; зладжаны. Дакладны рэжым заняткаў. Дакладная работа машыны.

•••

Дакладныя навукі гл. навука.

дакладны́, а́я, ‑о́е.

1. Які змяшчае ў сабе даклад, прызначаны для даклада (у 2 знач.). — Вы, таварыш Шыянок, напішыце падрабязна ўсё гэта ў дакладней запісцы на маё імя, а я пастаўлю пытанне на бюро гаркома. Сабаленка.

2. у знач. наз. дакладна́я, ‑ой, ж. Дзелавая папера з кароткім выкладам сутнасці справы, якая павінна разглядацца. Жэрдзін за подпісам камбата паслаў дакладную ў штаб палка. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транскры́пцыя, -і, ж. (спец.).

1. Дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі.

Фанетычная т.

2. Пераклад музычнага твора, напісанага для аднаго музычнага інструмента або голасу, для выканання другім інструментам або голасам.

|| прым. транскрыпцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натуралісты́чна-дакла́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. натуралісты́чна-дакла́дны натуралісты́чна-дакла́дная натуралісты́чна-дакла́днае натуралісты́чна-дакла́дныя
Р. натуралісты́чна-дакла́днага натуралісты́чна-дакла́днай
натуралісты́чна-дакла́днае
натуралісты́чна-дакла́днага натуралісты́чна-дакла́дных
Д. натуралісты́чна-дакла́днаму натуралісты́чна-дакла́днай натуралісты́чна-дакла́днаму натуралісты́чна-дакла́дным
В. натуралісты́чна-дакла́дны (неадуш.)
натуралісты́чна-дакла́днага (адуш.)
натуралісты́чна-дакла́дную натуралісты́чна-дакла́днае натуралісты́чна-дакла́дныя (неадуш.)
натуралісты́чна-дакла́дных (адуш.)
Т. натуралісты́чна-дакла́дным натуралісты́чна-дакла́днай
натуралісты́чна-дакла́днаю
натуралісты́чна-дакла́дным натуралісты́чна-дакла́днымі
М. натуралісты́чна-дакла́дным натуралісты́чна-дакла́днай натуралісты́чна-дакла́дным натуралісты́чна-дакла́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скульпту́рна-дакла́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скульпту́рна-дакла́дны скульпту́рна-дакла́дная скульпту́рна-дакла́днае скульпту́рна-дакла́дныя
Р. скульпту́рна-дакла́днага скульпту́рна-дакла́днай
скульпту́рна-дакла́днае
скульпту́рна-дакла́днага скульпту́рна-дакла́дных
Д. скульпту́рна-дакла́днаму скульпту́рна-дакла́днай скульпту́рна-дакла́днаму скульпту́рна-дакла́дным
В. скульпту́рна-дакла́дны (неадуш.)
скульпту́рна-дакла́днага (адуш.)
скульпту́рна-дакла́дную скульпту́рна-дакла́днае скульпту́рна-дакла́дныя (неадуш.)
скульпту́рна-дакла́дных (адуш.)
Т. скульпту́рна-дакла́дным скульпту́рна-дакла́днай
скульпту́рна-дакла́днаю
скульпту́рна-дакла́дным скульпту́рна-дакла́днымі
М. скульпту́рна-дакла́дным скульпту́рна-дакла́днай скульпту́рна-дакла́дным скульпту́рна-дакла́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лакані́зм, ‑у, м.

Гранічная і дакладная сцісласць (выказвання, выражэння). Лаканізм апісання. □ Лаканізм уступу, яго дзелавы тон падкрэслівае пашыранасць апісанага факта. У. Калеснік. Лепшым байкам.. [Крапівы] уласцівы выразнасць ідзі, стройнасць кампазіцыйнага рашэння, лаканізм формы. Гіст. бел. сав. літ.

[Грэч. lakonismos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́д¹, -а, Ма́дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Публічнае паведамленне: разгорнутае асвятленне якой-н. тэмы.

Навуковы д.

Абмеркаванне даклада.

2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах.

Д. дырэктару.

3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка.

Без даклада не ўваходзіць.

|| прым. дакладны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Дакладная запіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́ска, -і, ДМ запісцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.

2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.

Дакладная з.

3. мн. Лісты з запісамі.

Чытаць лекцыі па запісках.

4. мн. Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.

Запіскі пісьменніка.

5. мн. Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.

Вучоныя запіскі ўніверсітэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жы́ршча ’ржышча’ (Сл. паўн.-зах.). Метатэза з ржы́шча. Дакладная паралель у н.-луж. žyršśo, ržyšćo ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басаць ’рэзаць’, арго (Рам., IX, 5). Паводле Раманава (там жа), запазычанне з тат. мовы (дакладная крыніца не прыводзіцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)