даню́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. Празмерна доўга і часта нюхаючы, дайсці да непрыемных вынікаў.

2. перан. Дазнацца, разведаць пра што-н. якім-н. непрыстойным спосабам.

Паліцыя данюхалася аб прыходзе партызанскага разведчыка.

|| незак. даню́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што, аб кім-чым. Даведацца, дазнацца (разм.).

Р. планы.

2. што. Правесці, зрабіць разведку (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

Р. размяшчэнне праціўніка.

Р. запасы нафты.

|| незак. разве́дваць, -аю, -аеш, -ае; наз. разве́дванне, -я, н.; прым. разве́двальны, -ая, -ае (паводле 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Працві́чка ’частае пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад працві́чыць ’пакараць розгамі’ (Нас.), магчыма, пад уплывам польск. ćwiczyć się ’практыкавацца’. Сюды ж, відаць, працві́чыццадазнацца’ (нясвіж., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

доиска́ться сов., разг. дашука́цца; (найти) знайсці́; (дознаться) дайсці́, дазна́цца, даве́дацца; (допытаться) дапыта́цца; см. дои́скиваться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і дазнацца. [Тэкля:] А божа ж мой, і я ж забыла, Што мне Матрона гаварыла Усё разведаць і дазнаць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разве́дацьдазнацца пра што-небудзь’, ’зрабіць абследаванне чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’даведацца’ (лід., Сл. ПЗБ), разве́даны ’выяўлены, знойдзены, распазнаны’ (Сцяшк. Сл.), разве́дка ’здабыванне звестак, абследаванне’ (ТСБМ), ’першы вылет пчол пасля зімы’ (Сцяшк.). Ад раз- і ве́даць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Расквітвацца, разлічвацца. Як мне прыемна праз пісьмо дазнацца, Што ты, мой бацька, зараз партызан, Што ты рашыў з чужынцамі квітацца І не сагнуў пакорліва свой стан. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паражня́к, ‑у, м.

Разм. Чыгуначны састаў без грузу; пустыя вагоны, ваганеткі, вазы. Важна было толькі дазнацца, што за эшалон: магчыма, паражняк куды пераганяўся, а можа і з грузам, ды нязначным. Кулакоўскі. Насустрач нагружаным фурманкам спяшаліся паражнякі. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Празмерна доўга, часта нюхаючы, дайсці да непрыемных вынікаў.

2. перан. Дазнацца, разведаць пра што‑н. якім‑н. непрыстойным спосабам. — Данюхаецца паліцыя, і тады... арышт, здзекі, а потым суд і турма. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месцазнахо́джанне, ‑я, н.

Месца, дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца. Выконваючы аператыўнае заданне камандавання палка, Гравэ з групай таварышаў прабіраўся ў варожы стан, каб дазнацца пра месцазнаходжанне штаба белых. Барашка. Высокая бляшаная труба з дратамі-адводамі паказвае на месцазнаходжанне паравога млына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)