дазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; -на́ўся, -на́лася; зак. (разм.).

Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н.

Д. пра злачынцаў.

|| незак. дазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазна́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дазна́юся дазна́емся
2-я ас. дазна́ешся дазна́ецеся
3-я ас. дазна́ецца дазна́юцца
Прошлы час
м. дазна́ўся дазна́ліся
ж. дазна́лася
н. дазна́лася
Загадны лад
2-я ас. дазна́йся дазна́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дазна́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дазна́цца сов. дозна́ться, узна́ть, разузна́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Сабраць, атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н.; даведацца пра каго‑, што‑н. Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Чорны. Камандзір растлумачыў, як і куды ісці кожнаму разведчыку, аб чым дазнацца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дозна́ться сов. дазна́цца, даве́дацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паляшы́ць ’паглядзець, дазнацца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. ляшыць; мабыць, першапачаткова дазнацца по лехам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дове́даться сов., уст., прост. даве́дацца, дазна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разузна́ть сов., разг. разве́даць, даве́дацца, дазна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазнава́цца, ‑знайся, ‑знаешся, ‑знаецца.

Незак. да дазнацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачу́цца, -чу́юся, -чу́ешся, -чу́ецца; -чу́ўся, -чу́лася, -чу́ліся; зак., пра каго-што і аб кім-чым (разм.).

Даведацца з чутак, дазнацца.

Пра пажар ён дачуўся ўчора.

Аб узнагародзе старшыня дачуўся толькі сёння.

|| незак. дачува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)