апта́цыя, ‑і, ж.

Спец. Выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.

[Лац. optatio — жаданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дазволіць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Такі, што дазваляецца, дапускаецца. Дазволеныя прыёмы барацьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́жна, у знач. вык.

1. з інф. Ёсць магчымасць.

Гэта м. зрабіць за два дні.

2. Дазваляецца.

Да вас м.? — Заходзьце.

◊

Можна сказаць, у знач. пабочн. сл. (разм.) — выкарыстоўваецца для ўказання на магчымасць якога-н. выказвання, фармулёўкі ў адносінах да каго-, чаго-н.

Уся праца, можна сказаць, прапала дарэмна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возбраня́ться возвр., страд. забараня́цца; (не позволяться) не дазваля́цца;

не возбраня́ется не забараня́ецца, не забаро́нена, дазваля́ецца, дазво́лена.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́жна, безас. у знач. вык.

1. з інф. Ёсць магчымасць. Цяпер .. [дзікоў] можна разгледзець і без бінокля. В. Вольскі.

2. Дазваляецца. Услаўляў і слаўлю я Час наш пераможны. А чаму пра салаўя Мне пісаць не можна? Бялевіч.

•••

Жыць можна гл. жыць.

Пасаліўшы, есці можна гл. есці.

Можна сказаць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́гада 1 ’разлік’ (БРС, Касп., Яруш., Шат.) і выго́да ’тс’ (Шат.), укр. ви́года, рус. вы́года. Ад выгадаць ’мець прыбытак’, што да гадзіць ’пападаць, цаляць’ (гл.); параўн. рус. дыял. годи́ть ’мерыцца, цэліцца’, серб.-харв. га́ђати ’цэліцца, страляць, кідаць’ і інш.

Вы́гада 2 (БРС) ’раскоша, прыемнасць’ (Касп.); ’паша’, рус. ’угодье’ (Мядзв.: «Выгадай або пашай называецца ўся прастора памешчыцкай зямлі, куды сялянам дазваляецца ганяць жывёлу, за што яны павіяны адрабляць у памешчыка пэўны час»). Гл. выгода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нямо́жна, безас. у знач. вык.

1. Не дазваляецца, забаронена. Цішэй — не патрывожце сну, Ступайце асцярожна, Уголас гаварыць няможна. Колас. [Чырун:] — Вы спацелі, і доўга стаяць на марозе няможна. Корзун.

2. Разм. Немагчыма, няма магчымасці; нельга. Стрымаць няможна грамаду, Калі яна на ворага ўзнялася. Корбан. Начальнік заставы яшчэ ўважлівей зірнуў на дзеда Талаша, — Што прымусіла цябе, айцец, ісці да нас? — Няможна стала мне жыць дома. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сырапо́сны: сырапосная нядзеля ’апошні тыдзень перад Вялікім пастом’ (Ян.). Параўн. укр. сиропу́ст ’тс’, сиропу́сний ’належны да гэтага перыяду’, рус. сыропу́ст ’запусты’, стараж.-рус. сыропустъ ’калі дазваляецца есці сыр і іншыя малочныя прадукты’, сыропустьныи ’звязаны з запустамі’, серб. сиропусна ’маслянічны тыдзень’, макед. сиропасна ’тс’. Запазычана са ст.-слав. сыропоустьнъ, што ўтворана ад сыръ і поустити ’дазволіць, дапусціць’, і калькуе грэч. ό τυροφάγος ’сырная’; паводле Німчука (Давньорус., 61), народнай назвай было стараж.-рус. масльнаꙗ недѣлꙗ. Збліжана да пост, посны, гл. таксама сырніца 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разреша́ться

1. выраша́цца;

2. (заканчиваться) выраша́цца, канча́цца;

3. (кем) нараджа́ць; см. разреши́ться​ 3;

4. безл. дазваля́цца;

здесь кури́ть не разреша́ется тут куры́ць не дазваля́ецца;

5. страд. дазваля́цца; выраша́цца, перамага́цца; см. разреша́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)