Габёлак ’рубанак’. Гл. гэ́бель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шо́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і шоргаць. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак. Па тратуарах шорхалі мётламі прыбіральшчыцы. Броўка. Пад нагамі шорхала апаўшая лістота. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́дубельгэбель выбіраць канты ў дошках’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з нямецкай мовы (?), другая частка выразна адлюстроўвае ням. Hebel.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. абапёр, ‑перла; зак., каго-што, аб што, на што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што‑н., каб надаць чаму‑н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́бель ‘від гэбля’: тубелям дзелаюць філінговыя дзверы (свісл., Шатал.), ту́блі выбіраюць вузкія фальцы на абшыўцы (Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, з ням. dóppelt, ці ⁺Doppelhobelгэбель, які выбірае падвойныя пазы’ (гл. яшчэ дубальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руба́нак ’сталярны інструмент з лязом для стругання драўніны’ (ТСБМ, Шат.). Укр., рус. руба́нок ’тс’. З н.-ням. rûbank, нова-в.-ням. Raubank ’вялікі рубанак’, ням. Rauhbank ’рубанак’ (Фасмер, 3, 510, Чарных, 2, 326). Позняе запазычанне з рускай мовы, народнае гэ́бель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малато́к, ‑тка, м.

1. Ручны інструмент, прызначаны для забівання, кляпання і пад., у выглядзе металічнага або драўлянага бруска рознай формы, насаджанага на ручку пад прамым вуглом. Шавецкі малаток. Мулярскі малаток. □ На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак.

2. Спец. Прыстасаванне, механізм ударнага дзеяння. Адбойны малаток.

•••

З малатка (уст.) — з аўкцыёну (прадаць, пусціць, пайсці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да стукнуць (у 1–3 знач.).

2. Рабіць стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць са стукам. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак. Гаспадыня вынесла ў сенцы талеркі, графінчык, нешта рабіла там, тупала, стукала посудам. Арабей. / Пра механізмы і іх часткі. Ля клуба стукаў рухавік. Пташнікаў. У .. цішыні неяк ненатуральна гучна стукаюць ходзікі — нібы падкрэсліваюць імклівасць кожнай хвіліны. Шыловіч. / Пра аўтаматычную зброю. Гранаты рваліся бесперастанку раз за разам, і дробна стукалі аўтаматы. Чорны. / Пра сэрца, пульсуючую кроў. Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаркі] разгарэліся, як мак, і сэрца стукала моцна і часта. Колас. // безас. Пра адчуванне шуму, штуршкоў, удараў (у галаве, вушах і пад.) пры моцна пульсуючай крыві. У скронях стукала, як малаткамі. Лобан.

3. Удараць (у дзверы, акно і пад.), стукам выказваць просьбу ўпусціць куды‑н. Ціток стукаў у бляшаны верх кабіны і прасіўся: — Дай ногі выпрастаць. Ды перакусім. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струг1 ‘інструмент для стругання’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., ТС, Пятк. 1, Сл. Брэс.; дзятл., лід., шальч., в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ), ‘бандарны нож’ (Байк. і Некр.), ‘скобля’ (Сл. Брэс.), струга́ч ‘тс’ (Стан.), ст.-бел. стругъ ‘цяслярскі інструмент’ (Ст.-бел. лексікон). Укр., рус. струг, ст.-рус. стругъ, ст.-польск. strug, чэш. struh, серб.-харв. стру̑г, славен. strȗg, балг., макед. струг ‘такарны станок’, макед. дыял. strukгэбель . Прасл. *strugъ ‘від вострай прылады для згладжвання і канчатковага фармавання вырабаў з дрэва’, суадноснае з *strъgati, гл. стругаць. Паводле Трубачова (Ремесл. терм., 154–155), адносіны назоўніка і дзеяслова ўзыходзяць да больш старажытнага *streug‑:*strug‑, а пасля зняцця славяна-германскай інавацыі sr > str да і.-е. *sreug‑/*srug‑; звязана чаргаваннем галосных з стругаць (гл.) (Фасмер, 3, 782).

Струг2 ‘драўлянае рачное судна’ (ТСБМ), ‘баржа’ (Ласт., Байк. і Некр.), ст.-бел. стругъ ‘вялікая лодка, карабель’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. струг ‘тс’, дыял. струга́ ‘від чоўна’, рус. струг, стру́га ‘від рачнога судна, лёгкая лодка з вострымі канцамі’, польск. strug, struga ‘пласкадоннае судна’. Этымалагічна тое ж, што і струг1; гл. Сабалеўскі, ЖМНП, 1886, верас., 155. Праабражэнскі (2, 402), Міклашыч (Lex. palaeosl., 891) прапаноўваюць вытворнасць ад і.-е. *sreu‑ ‘цячы’ (гл. струга, струя), супраць чаго Фасмер (3, 782–783); гл. яшчэ ЕСУМ (5, 450), у якім рэканструюецца прасл. *strugъ, *struga.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)