ча́ща ж. гушча́р, -ру́ м.; (дебри) не́тры, -раў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чащо́ба ж., обл. гушча́р, -ру́ м.; (дебри) не́тры, -раў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадра́цца, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; -дра́ўся, -дра́лася; -дзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак.

Шкарпэткі прадраліся.

2. Прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што-н.

П. праз гушчар.

|| незак. прадзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гушча́рня, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і гушчар. Закаўкалі каўкі на ўзвышшы. Затрэслася лісце ў гушчарні. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́шча, -ы, ж.

1. Густы асадак (стравы, раствору і пад.).

На дне засталася г.

Г. дзяцей не разганяе (прыказка).

2. Тое, што і гушчар.

3. Самае густое месца ў чым-н., цэнтр.

Уціснуцца ў самую гушчу натоўпу.

Быць у гушчы падзей (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няхо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, па якім не хадзілі, не ходзяць. Зарослая зялёным мохам, няходжаная сцяжынка вяла ў гушчар. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́рэчгушчар’ (ТС). Да мярэча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́мля ‘ламачча, гушчар, зараснік’ (мазыр., ГЧ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гушча́рнік, ‑у, м.

Разм. Тое, што і гушчар. У гушчарніку спявалі птушкі, свісталі рабчыкі, шапацелі лісцем асіны і бярозы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працерабі́цца сов. продра́ться, пробра́ться;

насі́лу ~бі́ўся праз гушча́р — наси́лу продра́лся (пробра́лся) сквозь ча́щу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)