Вуця́к ’качар’ (Касп.; міёр., круп., Нар. сл.). Новаўтварэнне, паралельнае да вутка ’качка’; параўн. гусак, гуска і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчыпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
Разм. Тое, што і шчыпнуць. Аднаго разу на мяне напаў вялізны белы гусак і шчыпануў за нагу. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашчыпа́ць 1, ‑шчыплю, ‑шчыплеш, ‑шчыпле і ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Замучыць шчыпкамі. Гусак зашчыпаў кураня.
зашчыпа́ць 2, ‑шчыплю, ‑шчыплеш, ‑шчыпле і ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шчыпаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Памянш.-ласк. да гусь.
2. Тое, што і гусь (у 2 знач.). Для гусак-нясушак нядаўна зрабілі спецыяльныя гнёзды. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Сашчыкнуць усё, многае. А-а, ды гэта ж зусім не дзік, а іхні стары гусак, што летась залез у гарод і пасашчыкваў усе буракі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гусь м. гусь, род. гусі́ ж.; (самец) гуса́к, -ка́ м.;
◊
как с гу́ся вода́ як з гусі́ вада́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэрэнку́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях. І вось Гусак «Нафтусю» папівае, Робіць тэрэнкур І цыкл іншых працэдур. Валасевіч.
2. ‑а. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.
[Ням. Terrainkur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Займацца разбоем, грабяжамі. Пасля даследавання забойства схіляюся к таму, што бандыт Гусак разбойнічаў адзін. Пестрак.
2. Займацца гвалтам, прымяняць сілу для дасягнення чаго‑н. — Не разбойнічай! Тое бяры, што даю табе, а сілай не дам браць, людзей клікаць буду. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халмаго́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Карова або гусь халмагорскай пароды. Ды і статак не абы-які. Халмагоркі, бурачырвоныя латвійкі. Што ні карова — біяграфія. Асіпенка. А пакліча гусак халмагорак, — Крылы над вадою паўздымаюць, Загамоняць яны дружным хорам — Шум і пырскі, аж вясёлкі ззяюць. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вута́к ’самец качкі, селязень’ (Мат. Гом.); параўн. на беларуска-літоўскім паграніччы вута́к ’качаня’ (Балто-слав. сб. 382), укр. палес. вута́к ’селязень’. Другаснае ўтварэнне ад ву́тва ’качка’, (< *ǫty, ǫtъve), узнікшае ў сувязі з пераасэнсаваннем формы зыходнага слова ў якасці зборнага назоўніка, параўн. дзятва́ ’дзеці’, і вычляненнем асновы вут‑, суфіксацыя, як у гуса́к (З жыцця); форма са значэннем ’качаня’ ўтворана з суф. ‑ак, які на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі выступае ў назвах маладых істот тыпу цяля́к, хлапча́к і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)