бадзя́га¹, -і, ДМ -дзя́зе, ж.

Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму.

Націрацца бадзягай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люфа́, -ы́, ж.

1. Паўднёвая расліна сямейства гарбузовых.

2. Губка з высушанага валакністага плода гэтай расліны.

|| прым. лю́фавы, -ая, -ае і люфо́вы, -ая, -ае.

Люфовая мачалка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галафо́б

‘водны арганізм, які жыве ў прэсных або слабасалёных водах: водарасць, прасцейшае, губка, кішэчнаполасцевае і інш.’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галафо́б галафо́бы
Р. галафо́ба галафо́баў
Д. галафо́бу галафо́бам
В. галафо́ба галафо́баў
Т. галафо́бам галафо́бамі
М. галафо́бе галафо́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галафо́б

‘водны арганізм, які жыве ў прэсных або слабасалёных водах: водарасць, прасцейшае, губка, кішэчнаполасцевае і інш.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галафо́б галафо́бы
Р. галафо́ба галафо́баў
Д. галафо́бу галафо́бам
В. галафо́б галафо́бы
Т. галафо́бам галафо́бамі
М. галафо́бе галафо́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гу́біца, ‑ы, ж.

Абл. Губка ​4. [Грыгарэц] быў тоўсты .. і меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кросны ў дванаццаць губіц. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надочнік ’рачная губка, бадзяга’ (ТС). Гл. надзёжнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзя́га I ж. (пресноводная губка) бодя́га

бадзя́га II м. и ж., разг. (о мужчине) бродя́га; скита́лец; шату́н; (о женщине) бродя́га; скита́лица; шату́нья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бадзя́га1 ’вадзяная расліна, бадзяга’ (Касп., Бяльк.), бадзя́жны (Нас.). Рус. бадя́га, бодя́га, укр. бадя́га ’рачная губка, Spongilla’. Да *bosti, *bodati ’калоць’ (гл. пад бада́ць). Першапачаткова ’калючая, пякучая расліна’ (параўн. уласцівасць бадзягі выклікаць на целе апёкі).

Бадзя́га2 ’расліна Cirsium oleraceum Scop., бадзяк агародны’ (Кіс.). Утварэнне суфіксам ‑яга ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць), такое ж самае, што і бадзя́гагубка, бадзяга’. Параўн. іншыя назвы бадзяку, чартапалоху і асоту: бадзяк, бадак, будзяк і г. д.

Бадзя́га3 ’выдаўбаная калода для вадапою’ (Гарэц.), ’карыта з выдаўбанага пня ля калодзежа’ (Др.-Падб.). Відаць, вытворнае (суф. ‑яга) ад *баддзя (параўн. бадзе́йка, гл.). Адносна семантыкі параўн. укр. дыял. бадя́ ’драўлянае вядро ля калодзежа; калодзежны журавель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус. надожник, надошник ’тс’, укр. надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус. дыял. надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набра́кнуць, ‑не; пр. набрак, ‑ла; зак.

1. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набухнуць. Бурыя і цяжкія кірзавыя боты набраклі. Ісці было вельмі цяжка. Лукша. Другі валёнак не злазіў з нагі — набрак. Пташнікаў. Тарфянікі набраклі, нібы губка, а потым пачалі хавацца ў верхаводдзі. Новікаў.

2. Тое, што і набухнуць (у 1, 3 знач.). Ужо набраклі і покаліся ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч. Ад напружанасці і злосці ў Кузняцова набраклі на скронях вены: кроў хлынула ў галаву. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)