тараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

1. што. Несці што-н. цяжкае, вялікае, грувасткае.

2. Моцна стукаць, грукаць, утвараючы шум.

Т. у дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да грукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́кать несов., разг. сту́каць; (грохотать) гру́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Грукаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгру́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць моцна і доўга грукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гручэ́ць

грукаць, грукатаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гручу́ гручы́м
2-я ас. гручы́ш гручыце́
3-я ас. гручы́ць груча́ць
Прошлы час
м. гручэ́ў гручэ́лі
ж. гручэ́ла
н. гручэ́ла
Загадны лад
2-я ас. гручы́ гручы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час гручучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падгру́кваць

‘крыху грукаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падгру́кваю падгру́кваем
2-я ас. падгру́кваеш падгру́кваеце
3-я ас. падгру́квае падгру́кваюць
Прошлы час
м. падгру́кваў падгру́квалі
ж. падгру́квала
н. падгру́квала
Загадны лад
2-я ас. падгру́квай падгру́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падгру́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць грукаць. // Грукнуць некалькі разоў запар. У сенцах загрукалі, адчыніліся дзверы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грук, -у, м. (разм.).

1. Тое, што і грукат.

2. выкл., у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў грукаць і грукнуць.

Калёсы грук ды грук па бруку.

Ні стуку ні груку (разм.) — ціха, без шуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагру́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Грукаць час ад часу. Здалёк пагруквае гром. □ Пагруквалі ў вагонах дзверы, раз-поразу адчыняючыся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)