Па́чак ’невялікі пакет чаго-н., складзенага разам’, ’карабок запалак’ (ТСБМ), пін. па́чок ’скрынка’ (Сл. Брэс.), ветк. па́чка ’запалкі’ (Мат. Гом.), пачо́к ’пачак’ (Ян.), ст.-бел. пачка ’пакет’ (XVII ст.), якое запазычана са ст.-польск. paczek, pak ’тс’, ’скрыня’ < ням. Pack, Packen ’пакет, звязка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193) < флам. pak, якія Васэрцыер (166) адсылае да лац. bāiulusгрузчык’ < *bagi̯olos (Сольмсэн, KZ, 37, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амуні́цыя, ‑і, ж.

Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення. Трэба, лонданскі грузчык, За партамі сачыць, Каб не даць Амуніцыяй, зброяй грузіць Ні лінкора, Ні баржы ніводнай. Танк. // Больш шырока: адзенне і прылады. Вадалазная амуніцыя. Амуніцыя рыбалова. □ [Наганаў:] Адкуль на табе гэтая нямецкая амуніцыя? Губарэвіч.

•••

Пры поўнай амуніцыі — з усім тым, што баец павінен мець у паходзе.

[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)