Бургу́н ’курган, узгорак; купіна, грудок’ (Юрч. Сін.). Магчыма, метатэза з *бугру́н (утварэнне ад буго́р; да суфіксацыі параўн. рус. дыял. бугру́нь ’горка, узгорак’, калуж.). Параўн. бурган.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буго́рок
1. анат. бугаро́к, -рка́ м.;
2. (холмик) паго́рачак, -чка м., узго́рачак, -чка м., грудо́к, -дка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падаўжэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць даўжэйшым. Грудок, які спачатку выглядаў невялікім, цяпер нібы пашырэў і падаўжэў. Чарнышэвіч.
2. Стаць, зрабіцца больш працяглым. Вераснёўская ноч падаўжэла, хапае часу паспаць. Броўка. А вясна, відаць, вось-вось прыйдзе. Прыкметна падаўжэлі дні. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́страў, ‑рава; мн. астравы; м.
Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадою. Востраў Сахалін. // Узвышша сярод балота, грудок, выспа. // Участак, які вылучаецца чым‑н. сярод навакольнай мясцовасці. Астравы вёсак сярод палёў. □ Цэлы востраў кустоў барбарысу з чырвонымі ягадамі палаў на сонцы! Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да мясціна. Яны звярнулі з дарогі, выбралі слаўную мясцінку — зялёны грудок сярод жоўценькага пясочку — і спыніліся. Колас. Дзед... выбіраў Васілю з маткай рыбную мясцінку. Мележ. Мясцінку слаўную знайшоў І рыбы налавіў з паўпуда! Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лузацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Выпасці са шкарлупіння, з цвёрдай абалонкі. // Вызваліцца з чаго‑н., з-пад чаго‑н. Грудок гэты толькі што вылузаўся з-пад снегу і яшчэ ўвесь чорны. Лужанін.
2. перан. Разм. Вырвацца, выкруціцца. Вылузацца з дужых рук. □ Мурашкі так абляпілі гадзюку, што яна... ніяк не магла ад іх вылузацца. Гурскі. // Выйсці з цяжкага, непрыемнага становішча, выкруціцца. Вылузацца з бяды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муро́г, ‑рагу, м.
1. Сухадольная трава высокай кармавой якасці. [Карн] пайшоў па мяжы назад, нячутна ступаючы босымі нагамі па мяккаму мурагу сцежкі. Шамякін. Выбраўшыся на грудок, [каровы] прагна прыпадаюць да смачнага роснага мурагу. Васілевіч. // Разм. Мурожная сенажаць. Налева, куды нясла сваю ваду.. [рэчка], цягнуліся даўжэразныя панскія мурагі. Гартны.
2. Сена з такой травы. Травы перастаялі. Ужо даўно тут павінны былі звінець косы, гучаць песні, расці копы свежага духмянага мурагу. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сухале́снік ’брызгліна, Euonymus europaea L.’ (гродз., Кіс.). Несумненна, звязаны з сухале́с ’сухія дрэвы ў лесе’, сухале́ссе ’сухі хваёвы лес (без забалаццяў)’ (Янк. 3.), сухолес́ок ’сухое месца, грудок’ (люб., Сл. ПЗБ), сухо́лесок ’сухое месца сярод балота, парослае лесам’, сухоле́сок ’лісцевы лес на роўным ці ўзвышаным месцы’ (палес., Талстой, Геогр.), што да сухі і лес, гл. Матывацыя назвы расліны няясная (Янышкава, Этимология–1985, 46), магчыма, паводле месца, дзе часцей за ўсё сустракаецца, або ў выніку збліжэння з сухалі́снік, назвай расліны (?), пераклад рус. сухоли́стник (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забыць.
2. у знач. прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён. Чарнушэвіч.
3. у знач. прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая. Колас.
4. у знач. прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́хавы, ‑ая, ‑ае і махавы́ 2, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да моху; састаўной часткай якога з’яўляецца мох. Грыбны ўгар нядоўгі. Тыдзень-другі, ад сілы тры, і баравікі паступова пачынаюць знікаць. І толькі заўзятыя грыбнікі ўсё яшчэ працягваюць таптаць у барах мяккі мохавы дыван. Ігнаценка. Маладняк і махавое покрыва выгараць у яловым лесе гэтак жа, як і ў сасновым. Гавеман. // Які зарос мохам. Зялёнай кругловінай называўся невялічкі грудок на мохавым балоце, зарослы маладым дубняком і арэшнікам. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)