афо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.

Выстаўка афортаў.

|| прым. афо́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разца. Разцовае лязо.

2. Выкананы пры дапамозе разца. Разцовая гравюра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілагра́фія, ‑і, ж.

1. Гравіраванне на дрэве. Майстэрства ксілаграфіі.

2. Гравюра на дрэве, адбітак з такой гравюры. Калекцыя ксілаграфій.

[Ад грэч. xylon — дрэва і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаксілагра́фія, ‑і, ж.

Гравюра на дрэве з перанясеннем малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейшым гравіраваннем штрыхоў ад рукі.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло, xylon — ссечанае дрэва і graphó — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)