худе́еII сравн. ст.;

1. нареч. горш;

2. прил. го́ршы; см. худо́йII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лі́шшыгоршы’, ’лішні, большы, празмерны’ (Нас.) — параўнальная ступень прыметніка ліхі < прасл. lix‑ъ: lix‑jьs > lišь + i > lišii.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэ́нны, -ая, -ае; го́ршы, найго́ршы.

1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; проціл. добры.

Дрэнныя прадукты.

Д. почырк.

Дрэннае надвор’е.

Дрэннае абсталяванне.

Д. гаспадар.

Дрэнныя суседзі.

Дрэнныя даходы.

Дрэннае здароўе.

Здарылася найгоршае (наз.) з усяго, што можна было чакаць.

2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.

Дрэнныя паводзіны.

Д. чалавек.

3. Неспрыяльны, невясёлы, які не абяцае нічога добрага.

Дрэннае прадчуванне.

Дрэнныя аналізы крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́ршы ’больш торны (пра дарогу)’ (Нас.) — незвычайная простая форма вышэйшай ступені прыметніка торны (гл.), утвораная пры дапамозе суф. ‑ш‑ (па тыпу прыметнікаў з суплетыўнай асновай: горшы, меншы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ху́дший

1. сравн. ст. го́ршы;

2. превосх. ст. найго́ршы;

в ху́дшем слу́чае у (най)го́ршым вы́падку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аршэ́нец ’нязлосная лаянка да блізкага чалавека’ (тураў., Выгонная, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад ліг. aršùs ’суровы; благі’, ’горшы’ (LKŽ, Фрэнкель, 16–17) і яго паходных (ařšiai, aršỹn), але супраць геаграфія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фальсіфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фальсіфікаваць.

2. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка. Высветлілася, што манускрыпт Макіявелі — фальсіфікацыя. «ЛіМ». // Спец. Змяненне якасці чаго‑н. у горшы бок пры захаванні знешняга выгляду. Фальсіфікацыя жэмчугу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свёкар, ‑кра, м.

Бацька мужа. Убачыла [Аксана] чужыя радасць і гора — успомніла сваё: забітага немцамі свёкра, мужа, які невядома дзе цяпер. Шамякін. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рше сравнит. ст., уст.

1. нареч. горш, го́рай;

ему́ го́рше всех яму́ горш (го́рай) за ўсіх;

2. прил. го́ршы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Такі́-сякі́ ’нядобры, нікчэмны; некаторы’; ’нейкі’ (ТСБМ, Нас.), такі́‑гэткі (пра чалавека з заганамі) (Варл.). Гл. такі, сякі, гэты, перанос ’такі’ > ’дрэнны’ грунтуецца на эўфемізацыі, параўн. балг. такъ́в ’такі’ і ’дрэннай якасці’, серб. та̏кшигоршы’, параўн. Огледна св., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)