налюбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Уволю, доўга палюбавацца. Налюбавацца прыгажосцю. Налюбавацца карцінай. / (з адмоўем і дзеясл. магчы). Бацькі налюбавацца не маглі на сваю дачку, адзіная гэтая радасць была іх і гордасць. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознагало́сіца, ‑ы, ж.

Тое, што і рознагалоссе. У галаве мітусілася рознагалосіца гукаў, чутая ўдзень на полі. Мележ. Гарачая рознагалосіца пачуццяў — і няёмкасць, і гордасць, і патаемнае шчасце — зноў зашумела ў Алесевай галаве. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задавальне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. задавальняць — задаволіць.

2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго‑н. Данік адчуваў задавальненне сабой, гордасць, што здолеў перамагчы ўсе перашкоды. Краўчанка. Сябры з задавальненнем выкупаліся і вярталіся назад праз лес. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарды́нягордасць’, гардыня́ ’горды чалавек’ (Нас.). Рус. горды́ня, укр. горди́ня, ст.-сл. гръдынц і г. д. (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 207–208). Прасл. *gъrdyni. Можна, аднак, ставіць пытанне, ці ўсх.-слав. словы ўсё ж такі не запазычаны з ц.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Праяўляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш. Карпюк. — Не, у мяне яшчэ ёсць справы, — Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рды ’горды, ганарысты, недаступны’ (Нас.), ’горды’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж га́рда ’горда’ (Нас., Касп.), га́рдасцьгордасць’ (Нас.). Ст.-бел. гардый, гардо, гардость (Булыка, Запазыч.). Укр. га́рдий (ст.-укр. гардый). Запазычанне з польск. hardy ’тс’ (таксама gardy), hardość (gardość). Гл. Слаўскі, 1, 405; Булыка, Запазыч., 79; Цімчанка, I, 509; Рудніцкі, 1, 571. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сатані́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы сатане; такі, як у сатаны, злосны, каварны. Сатанінская злосць. Сатанінскі позірк.

2. Незвычайны, вельмі моцны ў сваім праяўленні. Сатанінская гордасць. □ І дурному было ясна, што абяцае ён [год] сатанінскія вялікія беды. Караткевіч.

3. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — звязаны з услаўленнем злых сіл таго свету, пакланеннем ім.

•••

Сатанінскі грыб — ядавіты шапкавы грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утвары́цца, утворыцца; зак.

1. Атрымацца ў выніку чаго‑н., з’явіцца. На дарогах утварыліся снежныя завалы. Новікаў. Шафу мы крыху адсунулі ад сцяны, і за ёю ўтварыўся невялічкі куточак. Кавалёў. // Арганізавацца. Утварылася новае спартыўнае таварыства. □ Утварылася сусветная сацыялістычная сістэма — дзецішча міжнароднага пралетарыяту, яго галоўная заваёва, яго гордасць і надзея. «Звязда».

2. Узнікнуць у сувязі з чым‑н. На нейкі час у хаце ўтварыўся пэўны непарадак. Нечарговы выпадковы сход разгаманіўся вельмі актыўна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краса́ ж.

1. красота́;

к. паўно́чнай прыро́ды — красота́ се́верной приро́ды;

2. (украшение) краса́;

к. і го́рдасць го́рада — парк — краса́ и го́рдость го́рода — парк;

3. (пыльца на цветущих хлебах) цве́тень м., разг.;

ва ўсёй ~се́ — во всей красе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзе́я, ‑і, ж.

1. Чаканне чаго‑н. добрага, якое спалучаецца з упэўненасцю ў тым, што яно збудзецца. Светлая надзея. Цвёрдая надзея. Страціць надзею. □ Столькі болю і столькі надзеі ў яе [дзяўчынкі] не па ўзросту сталых вачах. Брыль. Надзея выжыць тут, у лагеры смерці, амаль што канчаткова пакінула.. [палонных]. Быкаў.

2. Той або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца. Мір — вялікая надзея простых людзей усёй планеты. «Звязда». Бацька і маці выхоўвалі сына. Сын быў уцехай, надзеяй адзінай. Дубоўка. Вось і лес, і стажок сена каля лесу. Гэта іх стажок, іх гордасць і надзея. Колас.

•••

Падаваць надзеі гл. падаваць.

У надзеі — спадзеючыся.

Ускладаць надзеі гл. ускладаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)