Туня́шкагнілое дрэва’ (клім., Мат. Маг.). Звязана з туніняць ‘гнісці’ (гл.), памянш. да *туня ‘гніль’ (< прасл. *tunʼa), па ўзоры гнілу́шка ‘абломак гнілога дрэва’. Пададзенае ў слоўніку Бялькевіча тупя́шкагнілое палена’ (Бяльк.) можа быць вынікам недакладнай расшыфроўкі рукапіснай фіксацыі або другаснага збліжэння з тупы (гл.), у семантыцы якога, аднак, няма значэння ‘гнілы’. Да ту́нны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрыгвяны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і дрыгвяністы. Але зноў бяда: дно было такое дрыгвяное, што ісці па ім не было ніякай магчымасці. Маўр. Адступаць можна было цяпер толькі праз гнілое, дрыгвяное балота. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атулі́цца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак.

Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота. Колас. У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., што, чаго і без дап.

Узяць, набраць менш, чым меркавалася, павінна было быць. Недабраць ўраджаю. Недабраць балаў на экзаменах. □ Лета было гнілое, такое нявартае, што і старыя не помняць. Кармоў недабралі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляжня́к ’ляжачае гнілое дрэва’ (мазыр., ЛАПП), ’ніжні камень у жорнах’ (Інстр. III). Прасл. ležьnʼakъ (Трубачоў, 14, 171). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑няк гл. Сцяцко (Афікс. наз., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Слепа адносіцца да каго‑, чаго‑н., як да найвышэйшай сілы. [Сцёпка:] — Сотні гадоў пакланяліся вы «святому калодзежу», і сотні гадоў стаяла тут Гнілое балота, заражала паветра і разносіла хваробы. Колас.

2. Аддаваць перавагу каму‑н. у чым‑н., глыбока паважаць, шанаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнілы́, ‑ая, ‑ое; ‑а.

1. Разбураны гніеннем; стары, збуцвелы, спарахнелы. Гнілое бервяно. Гнілы пень. Гнілыя яблыкі. □ Гнілая шалёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз спарахнелымі кавалкамі. Чорны. // Застаялы, затхлы (пра ваду, паветра і пад.). Гнілая вада. Гнілы пах. □ Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях: пераправа праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны. Самуйлёнак. // перан. Хваравіты, слабы (пра чалавека). Хоць дзіцятка гніла, але бацьку міла. Прыказка.

2. Сыры, дажджлівы. Пагарэльцы спяшаліся закончыць будоўлю, пакуль надыдзе гнілая зімовая непагадзь. Самуйлёнак.

3. перан. Састарэлы, непрыгодны, нездаровы. Гнілая тэорыя. □ Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны. Купала. // у знач. наз. гніло́е, ‑ога, н. Аджытае, непрыгоднае. Мы скінеш з дарогі астаткі гнілога. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промо́зглый

1. (затхлый) за́тхлы; (гнилой) гнілы́; (застоявшийся) застая́лы; (испорченный) сапсава́ны, сапсу́ты;

промо́зглый во́здух за́тхлае (гніло́е, застая́лае, сапсава́нае, сапсу́тае) паве́тра;

2. (о погоде) зо́лкі, сыры́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўкру́г, ‑а, м.

1. Палавіна круга. Чырвоны паўкруг сонца ўзнімаўся дзесьці там далёка-далёка, дзе відаць самы край небасхілу. Кавалёў.

2. Паўзамкнутая дугападобная лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкола. Другім сваім паўкругам Гнілое балота ўпіралася ў Сухія груды. Колас. Калі левая гусеніца апісала паўкруг, Дзмітрый мімаволі прыціснуўся да спінкі сядзення. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парахно ’парахня’ (Мат. Гом.), порохно́ ’тс’ (ТС). Рус. порохно́гнілое дрэва’, укр. порохно́ ’парахня’, ст.-слав. прахнень ’благі, непатрэбны’, польск. próchno ’гніль’, чэш. práchno ’гніль, пацяруха, тлен’, славац. práchno ’трут, пацяруха’, в.-луж. prochny ’гнілы, трухлявый’, н.-луж. prochnawy ’тс’. Прасл. паўн.-слав. porchъno < porchъ (гл. по́рах) (Параўн. Фасмер, 3, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)