гние́ние гніе́нне, -ння ср.; разг. гніццё, -цця́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бальзамава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., каго-што.

Насычаць труп спецыяльнымі рэчывамі, каб прадухіліць гніенне і захаваць на доўгі час.

|| зак. забальзамава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны і набальзамава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

|| наз. бальзамава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тление

1. (действие) тле́нне, -ння ср.; гніе́нне, -ння ср.;

2. (состояние) тле́нне, -ння ср.; см. тлеть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тлен1 ’тленне, гніенне, распад, разбурэнне’, ’прах’ (ТСБМ, Гарэц.), тлень ’гніль; знікомасць, нікчэмнасць’ (Нас., Байк. і Некр.). Можа разглядацца як скарочаная форма аддзеяслоўнага назоўніка тле́нне (тле́ньне) ’гніенне, прэнне, гарэнне без полымя’ (Ласт.) ад тлець (гл.), аднак слабая засведчанасць у народнай мове схіляе да думкі аб пранікненні з ц.-слав. тлѣнъ ’прах’, параўн. у Скарыны тление, тлененъ ’спарахнелы’ (Сл. Скар.) са ст.-слав. тьлѣньнъ ’знікомы, зямны’.

Тлен2 ’кісларод’ (Байк. і Некр.), тлён ’тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж тле́ньнік ’вокіс’ (Байк. і Некр.). Запазычана з польск. tlen ’кісларод’, наватвора XIX ст. ад tleć (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурша́вы ’гнілы’ (свісл., Шатал.; ваўк., Сл. ПЗБ; смарг., Сцяшк. Сл.); му́ршыны ’парахня’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. ровенск. му́рша ’гніль, парахня ў сярэдзіне дрэва’, ’лес з такой хваробай’. Запазычаны з польск. murszeć ’буцвець’, murszгніенне’, murszaty, zmurszały ’збуцвелы’, якія з с.-в.-ням. mürsen ’таўчы’, усх.-с.-ням. morsch ’гнілы, стары, крохкі’ (Брукнер, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тлен м., уст.

1. (действие) тле́нне, -ння ср.; гніе́нне, -ння ср.;

2. (то, что подвержено тлению) тлен, род. тле́ну м., тло, род. тла ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлен, ‑у, м.

Уст.

1. Тленне, гніенне, распад, разбурэнне. Падлога струхлела, аб’ехалі сцены, Мышам больш няма чаго грызці, І вее адтуль гнілатою і тленам. Ставер.

2. Тое, што разбурылася ці разбураецца. Вайна ахапіла свет, руйнавала дзяржавы і гарады, зялёныя краі ператварала ў зону пустыні і тлену. Карпаў. // Прах. Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен. А. Вольскі. // перан. Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці. Дрэва без лісцяў хоць і ўсыхае, але ўсё ж астаецца дрэвам. Лісці ж без дрэва — тлен, нішто... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разложе́ние

1. (на составные части) расклада́нне, -ння ср.;

разложе́ние о́киси рту́ти на ртуть и кислоро́д расклада́нне во́кісу рту́ці на ртуць і кісларо́д;

2. (гниение) гніе́нне, -ння ср.;

3. перен. разбэ́шчанне, -ння ср.; неоконч. разбэ́шчванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тыне́ць ‘тлець, прэць’ (Юрч.), ‘гніць ад сырасці’ (Юрч. Сін.), тыне́ннегніенне, прэласць’ (Юрч. СНЛ), параўн. серб. тѝњати ‘тлець, гарэць’, славен. tínjati ‘тлець’. Беларуска-паўднёваславянская ізалекса, што дае падставы для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма *tinʼati ‘слаба гарэць’, звязанага з прасл. *tajati (Куркіна, Этимология–1986–1987, 76; Диал. структура, 153), гл. таяць. Запрудскі далучае сюды сціняці́цца ‘пакрывацца тонкім лядком, замярзаць’, сціняце́ць ‘зрабіцца кволым, змарнець (пра гародніну)’, якія праз стадыю ‘сціскацца’ ўзводзіяцца да *tęti ‘біць, сячы’ (БЛ, 36, 58), параўн. сцінаць, сцяць (ЭСБМ, 13, 99, 112), што, дарэчы, можа быць звязана з *tinati ‘падразаць’ як тэрмінам падсечна-агнявога земляробства, гл. Куркіна, Культура, 67. Верагодна, да названага праславянскага дыялектызма прымыкае па форме балг. дыял. тиня́е ‘прапускае ваду (пра гляняны збанок)’, што ўзводзіцца да *tęti ‘цягнуць’ (Рачава, Этимология-2003–2005, 192). Адносіны паміж названымі паралелямі застаюцца да канца не высветленымі, параўн. сумненні Сноя (Бязлай, 4, 181). Для беларускага дзеяслова не выключана сувязь з тыня, тыніна ‘зараснік, забалочанае месца’, тынь1 ‘ціна, плесень’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыб, ‑а; мн. грыбы, ‑оў; м.

1. Ніжэйшая бесхларафільная расліна ў выглядзе шапачкі на ножцы. Збіраць грыбы. Марынаваць грыбы. Ядомы грыб. Ядавіты грыб. □ Я люблю хадзіць між хвой, Цешыцца грыбамі. Свірка. На кожным кроку на вочы трапляюць грыбы баравікі, маслякі, бабкі. В. Вольскі. // Цвёрдая нарасць на дрэве; губа, чага. Бярозавы грыб. // перан. Пра тое, што мае форму грыба. Атамны грыб.

2. Ніжэйшы бесхларафільны раслінны мікраарганізм, які выклікае браджэнне, гніенне. Плесневыя грыбы-пеніцылы ідуць на выраб антыбіётыкаў.

3. (звычайна ў спалучэнні са словам «стары»). Разм. пагард. Пра старога чалавека. — Дык навошта я ім там, стары грыб, цяпер спатрэбіўся. Васілевіч.

4. звычайна мн. (грыбы́, ‑оў). Разм. пагард. Губы. Развесіў грыбы.

•••

Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.

Паразітныя грыбы — грыбы, якія ў якасці крыніцы жыўлення выкарыстоўваюць жывыя тканкі розных арганізмаў.

Чайны грыб — слізістая плеўка, якая ўтвараецца з мікраарганізмаў і расце на паверхні салодкага чайнага раствору.

Расці як грыбы пасля дажджу гл. расці.

Як грыбоў пасля дажджу — многа каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)