Сту́сіна, стусі́на ‘прут, дубец; гібкае пугаўё’, перан. ‘пра высокага тонкага чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ‘гібкае дрэўца для пугі’ (Пятк. 1, Арх. Федар.; гродз., Нар. сл.), ‘чалавек высокага росту’ (ушац., там жа), сту́сінка ‘чаранок, палачка’, сты́сіна ‘доўгая тонкая галіна’ (Сцяшк. Сл.). З польск. stosina, дыял. stysina, stusina (stósina) ‘тс’, што да ням. Stoß ‘удар’, гл. Глінка, Бел.-польск. ізал., 28; магчыма пасрэдніцтва мовы ідыш (спалучэнне ст‑ замест шт‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накта́йза ’гальштук’ (воран., Сцяшк.), мікта́йза ’тс’ (гродз., Сцяшк. Сл.), міхта́йка, мыхта́йка ’тс’ (драгіч., Бел.-польск. ізал., З нар. сл.), накта́йза, ната́йза ’тс’ (беласт., Бел.-польск. ізал.), польск. naktajza ’тс’. З англ. necktie ’тс’, якое трапіла ў заходнія раёны Беларусі і ў паўночна-ўсходнюю Полынчу ў пач. XX ст. праз эмігрантаў са Злучаных Штатаў Амерыкі (гл. Стэфэн, JP, 52, 1972, 51–53; Слушкевіч, JP, 1972, 377–378; Глінка, Бел.-польск. ізал., 30). Змяненні ў фанетычным вобліку слова, паводле Лучыца-Федарца, тлумачыцца народнаэтымалагічным збліжэннем з міхтіты (мігтіты) ’мігцець, стракацець’ (БЛ, 9, 1976, 71). Замацаванне слова ў раёне, суседнім з Літвой, тлумачыцца, відаць, блізкасцю да літ. niektauza *пра таго, хто гаворыць глупствы’, што, магчыма, выклікала іранічныя асацыяцыі і садзейнічала экспрэсіўнай маркіроўцы слова, а таксама пераафармленню яго канца; літоўскае слова этымалагізуецца на мясцовай глебе з niekai ’глупства’ і tauzyti, taūzija ’балбатаць, прастарэкаваць’, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 12.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычыні́цца 1, ‑чынюся, ‑чынішся, ‑чыніцца; зак.

1. да чаго. Паслужыць, стаць прычынай чаго‑н.; пасадзейнічаць чаму‑н. Думка.. [Рыгора] гэтакая, што гэта Мікалай прычыніўся да развалу яго сям’і. Чорны. Самаадданая праца Сапунова шмат у чым прычынілася да развіцця на Віцебшчыне ў першыя ж гады пасля рэвалюцыі шырокай сеткі краязнаўства, радзімазнаўства, светазнаўства. Ліс.

2. да чаго. Стаць саўдзельнікам якой‑н. справы, прыняць удзел у чым‑н. Сярод людзей, якія паклалі тытанічную працу над выяўленнем мастацкіх здабыткаў беларускага народа і тым самым прычыніліся да паўнейшага раскрыцця духоўнага вобліку беларуса перад усім светам, адно з пачэсных месц належыць Міхалу Федароўскаму. Саламевіч. У галіне музычнай культуры да збліжэння польскага і рускага народаў у значнай меры прычыніліся Глінка, Даргамыжскі, Сяроў і Кюі — з рускага боку, з польскага — у першую чаргу трэба назваць Станіслава Манюшку. Шырма. // Далучыцца да чаго‑н., пачаць прымаць удзел у чым‑н. Лагодна пасмейваючыся, да размовы прычыніўся Канстанцін Міхайлавіч: — Куды нам, Янка, цягацца з імі. Лужанін.

3. Здарыцца, адбыцца. Прычынілася бяда.

прычыні́цца 2, ‑чыніцца; зак.

Зачыніцца няпоўнасцю, няшчыльна. Алесь прыўзняўся, заўважыў, што фортачка прычынілася, піхнуў яе на двор, і на яго расхрыстаныя грудзі ціха дыхнула прахалодай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)