бамбардзіро́ўшчык, ‑а, м.
1. Ваенны самалёт, прызначаны для разбурэння чаго‑н. з паветра. Эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў праносіліся над шашой і лесам, і зямля ўздрыгвала ад моцных глухіх выбухаў. Шамякін.
2. Разм. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́снець, ‑ее; незак.
Пакрывацца плесняй (у 1 знач.). І толькі дзе-нідзе ў брадах ды ў глухіх, багністых выгарах вада гніла, плеснела праз усё лета, на радасць, між іншым, жабам і шматлікаму гарластаму балотнаму птаству... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярмя́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сярмягі. Сярмяжнае сукно.
2. перан. Бядняцкі, сялянскі. Гэта быў пераважна сярмяжны люд з навакольных вёсак ды з глухіх гарадскіх закуткаў, рамеснікі і людзі невядомых прафесій. Колас. // Цёмны, неадукаваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барсу́к, ‑а, м.
Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алёс, алёсу і альсу, м.
Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услу́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які ахвотна робіць паслугі каму‑н., гатовы ўслужыць. Проста не верылася, што гэты калючы чалавек мог быць услужлівы і пакорны. Бажко. / Пра памяць, уяўленне і пад. Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала яму [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае шчаслівай долі; няшчасны. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. Багдановіч. Той час мінуў, калі ў бядзе і скрусе Рабом палоскі вузкай і сахі Быў люд бяздольны даўняй Беларусі — Жыхар нізін, балот і пушч глухіх... Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тсс — заклік да перапынку ў маўленні, захавання цішыні (ТСБМ), укр. тс, тсс, рус. тсс ‘ціха’, ‘цыц’, польск. ts, tss. Рэгіянальны выклічнік, які, відаць, генетычна звязаны з прыметнікам *tixъ, параўн. ням. still. З глухіх зычных складаецца адпаведны выклічнік у іншых еўрапейскіх мовах: чэш. pst,pšš, ням., славац., харв. pst і польск. pst, cyt, славен. st, pst, рум. sst, англ. hush, sh і інш. (ЕСУМ, 5, 666).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ізго́й, ‑я, м.
1. У Старажытнай Русі — чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльная групай, напрыклад, прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.
2. перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец. Скрозь цемру ночы і змрочнасць лясоў, па глухіх дарожках .. накіраваліся яны, два ізгоі [Талаш і Мартын Рыль], у бок сваіх вёсак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)