захалу́сце, ‑я, н.

Разм. Глухое, аддаленае ад цэнтра месца. На бераг Свіслачы, пад Вусце, Я перайду на нейкі час, У ціхі кут, у захалусце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несугу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць несугучнага. Пазпяк толькі хацеў быў знайсці дзятла, але пачуў недзе далёка глухое дзятлава рэха. Толькі вось вуха ўлоўлівала нейкую несугучнасць... Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мумглухое бурчанне’, ’бурчанне мядзведзя’ (паўн.-усх., КЭС). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічнае літ. mū́mauti ’раўці з перапынкамі, бляяць’, mū̃mė ’карова’ (дзіцяч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хло́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлопаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Надзя чула потым праз сон нейкую невыразную мітусню ў вагоне, .. глухое хлопанне дзвярэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжле́ссе, ‑я, н.

Месца сярод лесу, паміж лясамі. Невялічкая вёска ўзнікла тут, па словах старых, гадоў з сотню таму назад, калі старыцкі пан перасяліў некалькі сялян .. у глухое міжлессе. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёпанне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шлёпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гэтае бязладнае, то глухое, то звонкае, шлёпанне дажджынак з даху я пачуў, яшчэ не расплюшчыўшы вачэй. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́рушглухое месца ў лесе, да якога цяжка дайсці’ (Сцяшк.). Ад не і рухаць ’кранаць, варушыць’, параўн. няру́шаны (нерушеный) ’цэлы, некрануты’ (Нас.), неру́ханы ’неараны’ (Сл. ПЗБ), невору́шэны ’некрануты’, не́воруш ’бязлюднае месца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ бурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ступ ’запаведнае глухое месца ў лесе’ (Яшк., КТС); ’квартал лесу, пушчы’ (Яшк.); ’аблава на ваўкоў’ (КТС); ’грамада людзей на аблаве, якая падымае шум і крык, каб ваўкі беглі на стральцоў’ (КЭС), во́ступ воўчы ’месца, дзе водзяцца ваўкі’ (Касп.). Гл. оступ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́пачкі, ‑чак; адз. тапачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Тое, што і тапкі. Сіняя кароткая спадніца адкрывае паспеўшыя ўжо загарэць ногі, абутыя ў белыя тапачкі. Васілевіч. Адтуль чутна было, як шлёпнулі тапачкі аб падлогу, рыпнуў ложак, і данеслася глухое ўсхліпванне. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)