вільго́тнасць, -і, ж.

Наяўнасць вільгаці.

В. глебы, паветра.

|| прым. вільго́тнасны, -ая, -ае (спец.).

В. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагле́бавы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы.

Наглебавае расліннае покрыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кісло́тнасць, -і, ж.

Ступень змяшчэння кіслаты ў чым-н.

К. глебы.

Павышаная к. страўнікавага соку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маналі́т, -у, М -ліце, мн. -ы, -аў, м.

1. Суцэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з яе.

2. Кавалак глебы з непарушаным структурным складам, які паказвае будову глебы ў вертыкальным разрэзе (спец.).

|| прым. маналі́тны, -ая, -ае.

Маналітная калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рхневы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, адбываецца на паверхні, каля паверхні.

П. слой глебы.

Паверхневае дыханне (неглыбокае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лушчы́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Сельскагаспадарчая машына для лушчэння глебы.

Дыскавы л.

|| прым. лушчы́льнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засале́нне, -я, н. (спец.).

Павышаная колькасць мінеральных солей у глебе, якія перашкаджаюць земляробству.

Барацьба з засаленнем глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашта́новый кашта́навы;

кашта́новые по́чвы спец. кашта́навыя гле́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ападзо́ліць

‘змяніць хімічны склад глебы і панізіць яе ўрадлівасць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ападзо́лю ападзо́лім
2-я ас. ападзо́ліш ападзо́ліце
3-я ас. ападзо́ліць ападзо́ляць
Прошлы час
м. ападзо́ліў ападзо́лілі
ж. ападзо́ліла
н. ападзо́ліла
Загадны лад
2-я ас. ападзо́ль ападзо́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час ападзо́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ападзо́льваць

‘змяняць хімічны склад глебы і паніжаць яе ўрадлівасць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ападзо́льваю ападзо́льваем
2-я ас. ападзо́льваеш ападзо́льваеце
3-я ас. ападзо́львае ападзо́льваюць
Прошлы час
м. ападзо́льваў ападзо́львалі
ж. ападзо́львала
н. ападзо́львала
Загадны лад
2-я ас. ападзо́львай ападзо́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ападзо́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)