прылі́заны, -ая, -ае (разм.).

1. Пра валасы: надта гладка прычасаны.

2. Пра стыль, твор: штучна гладкі, пазбаўлены яркасці, выразнасці.

Прылізаная проза.

|| наз. прылі́занасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́біцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -біцца; незак.

1. Аб валасах, поўсці: станавіцца тарчма.

Валасы на галаве дыбіліся ад ветру.

2. Аб вопратцы — не гладка прылягаць, тапырыцца.

Пінжак на ім дыбіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́дкі, -ая, -ае.

1. Роўны, без упадзін і выступаў.

Г. стол.

Гладкая пляцоўка.

2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

Г. стыль.

Лектар гаварыў гладка (прысл.).

3. Сыты, адкормлены (разм.).

Гладкія коні.

Г. пан.

|| наз. гла́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнаце́лы, ‑ая, ‑ае.

Поўны, тоўсты. Ганна засталася ўдваіх з жанчынаю, маладою, паўнацелаю, з бялявымі, гладка зачэсанымі валасамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмундзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Тое, што і абмундзіраванне. Ватовая абмундзіроўка ляжала на.. [Нахлябічу] гладка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збядне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збяднеў, стаў бедным. У скрыпача валасы былі гладка, акуратна прычасаны, і ўвесь ягоны выгляд паказваў на збяднелага інтэлігента. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху мокры. Дрэва шпалаў макраватае ад туману, кропелькі вады праступалі на гладка вылізанай паверхні рэек — як бы пакрапаў невялікі дожджык. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тацця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Фасон жаночай сукенкі, у якой ліф гладка прыстае да фігуры, а спадніца шырокая ў зборкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́міць, кемлю, кеміш, кеміць; незак., што і без дап.

Разм. Разумець, разбірацца, цяміць. Чаму ў Сабатажніка было заўсёды гладка, без нечаканасцей? Кеміць чалавек, разбіраецца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

1. Лізаннем ачысціць, загаіць. Залізаць рану.

2. Разм. Прычасаць, прыгладзіць языком поўсць (пра жывёлу). // перан. Вельмі гладка прычасаць. Залізаць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)