чаевы́е мн. гасці́нец, -нца м., чаявы́я, -вы́х ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бурава́л, ‑у, м.

Тое, што і буралом. Густым ляском па буравалу Міхась выходзіць на гасцінец. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узі́мку, прысл.

Разм. Зімой. Улетку гасцінец заносіла пяском, узімку — снегам. Васілёнак. Што ўлетку ножкаю коп, тое ўзімку ручкаю хоп. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахо́памгасцінец, хабар’ (КЭС, лаг.). Магчыма, запазычанне з мовы ідыш, параўн. a chochem ’мудрасць, хітрасць’ (з ст.-яўр. chochmas).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліссі ў выразе лі́сьі хлеб ’зайчыкаў хлеб; падарожны гасцінец’ (ТС), смарг. ліссі ’лісіны’ (Сл. ПЗБ). Прыметнік ад ліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поднесённый

1. падне́сены;

2. пада́дзены;

3. падо́раны; да́дзены як гасці́нец; см. поднести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і качавы. Даўно-даўно, калі яшчэ не было ў казахскіх стэпах гарадоў і .. народ быў качэўны, у тутэйшых месцах праходзіў вярблюджы гасцінец. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што кім-чым.

1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю.

Н. зямлёю.

2. Даць як гасцінец, падарунак, падарыць.

Н. дзяцей цукеркамі.

3. перан. Адарыць каго-н. якімі-н. якасцямі (сілай, здольнасцямі і пад.).

Н. вялікай сілай волі.

Н. уладай.

|| незак. надзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надзе́л, -у, м. і надзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўце́цца, ‑еецца; незак.

Тое, што жаўцець (у 1 знач.). З двух бакоў паўкругам рос тут хвойны лес, з аднаго боку праходзіў Нясвіжскі гасцінец, і за ім жаўцеліся аўсяныя палеткі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разасла́цца, рассцелецца; зак.

Раскінуцца, распасцерціся на паверхні чаго‑н. Гэтай раніцай выпаў першы снег і белай коўдрай разаслаўся на шырокіх прасторах. Гурскі. А ўдаль, з-пад калёс гаваркіх, Разаслаўся гасцінец. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)