жэ́ўжык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Свавольнік, гарэза (звычайна пра дзяцей).

Супакою няма ад гэтых жэўжыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыку́нчык

гарэза, свавольнік, непаседа, той, хто брыкаецца, - асоба і жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брыку́нчык брыку́нчыкі
Р. брыку́нчыка брыку́нчыкаў
Д. брыку́нчыку брыку́нчыкам
В. брыку́нчыка брыку́нчыкаў
Т. брыку́нчыкам брыку́нчыкамі
М. брыку́нчыку брыку́нчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

брыку́нчык

гарэза, свавольнік, непаседа, той, хто брыкаецца, - асоба і жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брыку́нчык брыку́нчыкі
Р. брыку́нчыка брыку́нчыкаў
Д. брыку́нчыку брыку́нчыкам
В. брыку́нчыка брыку́нчыкаў
Т. брыку́нчыкам брыку́нчыкамі
М. брыку́нчыку брыку́нчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дураслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Свавольнік, гарэза, дуронік.

Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.

|| ж. дураслі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

востру́шка ласк. гарэ́за, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праку́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -ку́д (разм.).

Ахвотнік (ахвотніца) да свавольстваў, розных штук; гарэза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарвігалава́, -ы́, мн.о́вы і (з ліч. 2, 3, 4) -лавы́, -ло́ў, м. і ж. (разм.).

1. Гарэза, свавольнік.

2. Адважны чалавек, які ні перад чым не спыняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваво́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік.

Не дзеці, а свавольнікі.

2. Упарты, свавольны чалавек.

3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек.

|| ж. сваво́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуро́нік, ‑а, м.

Разм. Свавольнік, гарэза. Па вадзе шлёпаюць басанож малыя дуронікі, закасаўшы нагавіцы, задраўшы кашулі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

озорни́к гарэ́за, -зы м., сваво́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)