Га́рцавы ’гарцавы’ (БРС), ’які змяшчае ў сабе меру ў гарнец’ (Нас.), гарцо́вы ’тс’ (Касп.). Параўн. гарцаво́е ’від аплаты збожжам’ (Сл. паўн.-зах.). Да запазычанага з польск. мовы га́рнец, ґа́рнец (гл.). Форму гарцо́вы можна таксама лічыць узятай непасрэдна з польск. (параўн. ст.-бел. кгарцовый, Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рацгарнец’ (Жд. 1). У аснове ляжыць запазычаная з польск. мовы (параўн. і выбухное ґ) лексема га́рнец ’тс’ (гл.), якая ва ўскосных склонах мае формы р скл. га́рца, мн. л. га́рцы, якія ўтварыліся ў выніку спрашчэння групы зычных (га́рнца > га́рца; га́рнцы > га́рцы). Ад гэтай новай асновы ўтварылася форма наз. скл. га́рац. Гл. га́рнец, га́рчык. Параўн. і ўкр. га́рець ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарц ’мера збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Таго ж паходжання, што і га́рац, га́рчык, га́рнец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кано́плі, канапель; адз. няма.

1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.

2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею. Чорны.

•••

Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. наскрбб, ‑скрэбла і ‑скрабла, ‑скрэбла і, ‑скрабло; зак., чаго.

1. Скрабучы, сабраць або набраць нейкую колькасць чаго‑н. Наскрэбці гарнец мукі. □ Міхась тым часам наскроб у траве жменю пяску і паказаў сябрам. Якімовіч.

2. Начысціць, скрабучы (пра моркву, буракі і пад.). Дзяўчына памыла пасуду, наскрэбла на снеданне бульбы. Пальчэўскі.

3. перан. Разм. З цяжкасцю сабраць, набраць. Сяк-так наскроб [Габрусь] грошай на рамы — зашкліць трэба. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягно́, а́; мн. сцёгны (з ліч. 2, 3, 4 сцягны́), ‑аў; н.

1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена. Ногі праваліліся ў снег, аж па сцёгны. Пташнікаў. Левая нага была раструшчана ў калене, асколак сядзеў глыбока ў сцягне. Васілевіч. — Харч добры на фабрыцы-кухні, — смеючыся, адказала Зіна і пляснула далонямі сябе па сцёгнах. Грамовіч.

2. Бядровая частка тушы; кумпяк. Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сцягно на закуску. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мус1 ’павіннасць, неабходнасць, прымус, насілле’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ; добр., Рам. 1), ’гульня ў карты без пасаў’ (Нас.), ст.-бел. мусъ ’неабходнасць, прымус’ (XVI ст.) — запазычанне са ст.-польск. mus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 137), якое з musieć (ст.-в.-ням. muoʒan, с.-в.-ням. müeʒen ’вольны час; мець магчымасць’, суч. ням. Muß, магчыма, з фразы man muß ’трэба’). У ст.-польск. мове mus (mos) яшчэ мела значэнне ’гарнец (мера)’.

Мус2, мусы ’зарослы травою выган’ (Нар. Гом. — І. Навуменка, КТС). Няясна. Магчыма, з ням. Mus ’ежа’ (г. зн. ’паша’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

че́тверть ж.

1. в разн. знач. чвэрць, род. чвэ́рці ж., чвэ́ртка, -кі ж.;

че́тверть ве́ка чвэрць (чвэ́ртка) стаго́ддзя;

че́тверть ча́са чвэрць (чвэ́ртка) гадзі́ны;

че́тверть листа́ тип. чвэрць (чвэ́ртка) аркуша́;

такт в три че́тверти муз. такт у тры чвэ́рці (чвэ́рткі);

выбира́ть че́тверти плотн., стол. выбіра́ць чвэ́рці;

поста́вить отме́тки за пе́рвую че́тверть паста́віць адзна́кі за пе́ршую чвэрць;

2. (мера сыпучих тел) уст. дзве асьмі́ны;

че́тверть овса́ дзве асьмі́ны аўса́;

3. (мера жидкости) га́рнец, род. га́рца м.;

че́тверть вина́ га́рнец віна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ганча́рка1 ’анучка, якой бяруць з печы гаршкі’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. паўд. ганчи́рка ’тс’, гончи́рка, гончу́рка, гонча́рка (гл. СРНГ, 6, 136; 7, 13). Даль прыводзіць (пад ганчи́рка) і форму гарнчи́рка, але няправільна параўноўвае з гарнец ’гаршчок’. Укр. ганчі́рка. Этымалогія слова спрэчная. Можна звязаць гэта слова з бел. ганча́р, укр. ганча́р, гонча́рГрынч.: ганча́рь, гонча́рь), рус. гонча́р (ст.-рус. гърньчаръ, горъчарь), што добра звязваецца і семантычна. Наўрад ці можна прыняць этымалогію Цімчанкі, 1, 508: магчыма, гэта запазычанне з ням. Handscheure. Для такой версіі няма ніякіх падстаў. Няясна, якая матывацыя ў слова ганча́рка (гынча́ркаБяльк.) ’гатунак махоркі’, якое, бясспрэчна, уваходзіць у сямейства лексем ганча́р, ганча́рка.

Ганча́рка2 ’гатунак махоркі’ (Бяльк.). Няяснае слова. Відаць, звязана з ганчар, ганчарка1 (гл.), але матывацыя застаецца незразумелай (няма дадатковых даных аб самой рэаліі і яе гісторыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маца — старажытная мера сыпучых цел, роўная 0,325 вядра, а паводле М. Гарбачэўскага (Словарь древ. акт. яз., 203), = 1 варшаўскаму гарцу, або 3,76 літра; ст.-бел. маца ’мера збожжа’ (1509 г.) запазычана са ст.-польск. maca, якое з с.-в.-ням. mëtze, суч. ням. Metzeгарнец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 153).

Ма́ца ’набітая конскім воласам скураная падушачка, якая ўжывалася друкарамі для набівання набору фарбай’ (ТСБМ). З рус. ма́ца ’валік для фарбы’, якое з італ. mazzo ’дубінка, дручок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 247; Фасмер, 2, 585).

Маца́ ’тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія (паводле яўрэйскага абраду) выпякаліся да вялікадня’ (ТСБМ, Нас.). З ідыш maze, якое са ст.-яўр. maṣṣā ’праснак’ (Вінер, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, Труды, 173; Фасмер, 2, 585). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 153) і Кюнэ (74), запазычана з польск. maca ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)