Ты́тул1 ‘загаловак кнігі’, ‘першая старонка кнігі, тытульны ліст’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), ст.-бел. тытулъ, тителъ, титулъ ‘загаловак, назва’, ‘надпіс’. Са ст.-польск. tytuł ‘тс’, якое з лац. titulus ‘тс’, ‘надмагільны надпіс’, ‘подпіс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), у ВКЛ таксама ‘прычына, падстава, права’ (Жлутка).

Ты́тул2ганаровае або дараванае дваранскае званне (барон, князь, граф)’ (ТСБМ, Некр. і Байк.): у каго ў шкатуле, той і ў тытуле (брасл., Рабк.), ‘вясельны чын асоб, што маюць акрэсленыя функцыі ў рытуале’ (беласт., Этнагр. зб., 112), ст.-бел. тытулъ, титулъ ‘тытул, званне’ (1438 г., ГСБМ). Са ст.-польск. tytuł < лац. titulusганаровае званне, слаўнае імя’, ‘гонар, слава’, ‘подзвіг, заслуга’, сюды ж ст.-бел. тытуловати ‘называць’ (1622 г.) са ст.-польск. tytułować ‘называць’, якое з лац. titulāre ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́нда 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.

Гіст. Ганаровае званне збраяносца і целаахоўніка маскоўскіх князёў і цароў XIV–XVII стст.

ры́нда 2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Уст. Бой у звон на парусных суднах у знак таго, што наступіў поўдзень.

2. Суднавы звон.

[Ад англ. ring — званіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статс-сакрата́р, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў. [Звяждоўскі:] — Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Панскай, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Караткевіч.

2. У некаторых капіталістычных краінах — назва вышэйшых урадавых асоб, міністраў і пад.

[Ням. Staatssekretär.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геро́й, ‑я, м.

1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем. З нар.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.

3. чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.

4. чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках. А. Александровіч.

5. Легендарны правадыр, асілак старажытнагрэчаскай міфалогіі.

•••

Герой Савецкага Саюзаганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працыганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

[Грэч. hērōs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учи́тель в разн. знач. наста́ўнік, -ка м.;

наро́дный учи́тель наро́дны наста́ўнік;

присво́ить почётное зва́ние «Наро́дный учи́тель Респу́блики Белару́сь» прысво́іць ганаро́вае зва́нне «Наро́дны наста́ўнік Рэспу́блікі Белару́сь»;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́ние в разн. знач. зва́нне, -ння ср.;

зва́ние профе́ссора зва́нне прафе́сара;

почётное зва́ние ганаро́вае зва́нне;

и зва́ния нет кого́-чего́ а ні зва́ння няма́ каго́-чаго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цытадэ́ль, ‑і, ж.

1. Гарадская крэпасць. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі, прысвоіўшы ёй ганаровае званне «Крэпасць-герой». «Помнікі». // Пра крэпасць наогул. Быў час, Калісьці ў суседзяў, ды і ў нас, Усюды будавалі цытадэлі. Корбан. На беразе Рыёна — спавітыя дзікім вінаградам руіны старажытнай турэцкай цытадэлі. Самуйлёнак.

2. перан. Цвярдыня, апора чаго‑н. Лес партызанам — надзейная зброя, Пушча — магутная іх цытадэль. Глебка.

3. перан. Астрог, турма. [Леановіч:] — У ваенны час за такую справу, якой мы хочам заняцца, пагражае цытадэль. Караткевіч.

[Ад іт. citadella — гарадок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае ступень заслуг, службовага становішча, кваліфікацыі ў галіне якой-н. дзейнасці.

Воінскія званні.

Вучонае з.

2. Ганаровае найменне як адна з форм узнагароды і заахвочвання для далейшых поспехаў дзеячаў працы, навукі, культуры і інш.

З.

Героя Сацыялістычнай Працы.

З. народнага артыста Беларусі.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — аднесенасць да якой-н. грамадскай групы са спадчыннымі правамі і абавязкамі; саслоўе.

Ён з духоўнага звання.

Купецкае з.

4. У дарэвалюцыйнай Расіі — узаконенае абазначэнне службовага становішча па табелі аб рангах; чын.

Быў калежскім асэсарам.

Ён меў з. камер-юнкера.

Адно званне (разм.) — пра тое, што не адпавядае свайму найменню.

Адно з., што горад, а на самай справе — пасёлак.

Ані звання каго-чаго (разм.) — і ў паміне няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ці, РДМ маці і мацеры, В маці і мацеру, Т маці і мацерай, ж.

1. Жанчына ў адносінах да народжаныя ёю дзяцей. Маці Міхасёва, Ганна Навумаўна, працавала на ферме даяркай. Якімовіч.

2. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Зямля-маці. □ Цябе не любіць немагчыма, Ты ў радасці, ў горы — свая, Вялікая маці-Радзіма, — Цудоўная песня мая. Хведаровіч.

•••

Маці-адзіночка — жанчына, якая ўтрымлівае самастойна пазашлюбнае дзіця і мае права на дзяржаўную дапамогу.

Маці-гераіняганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР жанчыне-маці, што нарадзіла і выхавала не менш дзесяці дзяцей; жанчына, якая мае гэта званне.

Гадзіцца ў маці гл. гадзіцца ​1.

У чым маці нарадзіла — зусім голы, без ніякага адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараспе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка дасягае спеласці (пра расліны, плады, сельскагаспадарчую жывёлу). Скараспелая парода жывёлы. □ Вясковыя бабы ўжо спрабавалі мацаць на гародах скараспелую бульбу. Чыгрынаў. Побач з нашымі мясцовымі пародамі — дубам, сасной, ялінай, скараспелай асінай — лістоўніца павінна заняць ганаровае месца. Мяжэвіч. // Які мае адносіны да развядзення хутка паспяваючых парод, сартоў. Скараспелая мясная жывёлагадоўля.

2. перан. Разм., часцей іран. Які рана і без належнай падрыхтоўкі выступіў на якой‑н. ніве дзейнасці. Скараспелы паэт.

3. перан. Разм. Занадта хутка зроблены, атрыманы; паспешны, неабдуманы. І. Замоцін не прызнаваў скараспелых метадалагічных і тэарэтычных канцэпцый. Мушынскі. Памятай: нішто так не губіць чалавека, як скараспелая слава! Шашкоў. Пасля гаворкі з Паўлам Квітуном Міхаль цвёрда надумаў ажаніцца з Любай, але ўжо назаўтра рашэнне гэтае здалося яму вельмі скараспелым. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)