ду́шны, ‑ая, ‑ае.
Гарачы, насычаны выпарэннямі. Ноч была ціхая, душная, і паветра моцна пахла пылам, .. збажыной і яблыкамі. Шамякін. // З цяжкім, нясвежым паветрам (пра памяшканне). Ачуняла Галя ў цёмным, душным сутарэнні. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бага́жнік, ‑а, м.
Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч. Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́йства, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. устройваць — устроіць і устройвацца — устроіцца.
2. Канструкцыя чаго‑н. Транспартнае ўстройства на лініі, якую адладжвала Галя, працавала кепска. Арабей.
3. Прыбор, механізм, прыстасаванне. Лічыльна-рашаючае ўстройства. Рэгулюючае ўстройства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Штурхаць, разварушваць каго‑н., прымушаючы ачнуцца, прыйсці да памяці. Галя катурхала Вадзімку і не магла ніяк узбудзіць, здаецца, ён і прачынаўся ўжо, але адразу ж, як Галя адымала рукі, ён зноў падаў. Сабаленка. Дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго. Колас. // перан. Разм. Узбуджаць, узрушаць, актывізаваць. Умела і паспяхова вёў агітацыю Татарынчык не толькі сярод старэйшых капылянцаў, ён знаходзіў дарогу і да сэрцаў іх дзяцей, асцярожна катурхаў іх думкі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадзе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Які не раздзелены на часткі. Непадзеленая маёмасць.
2. Які не мае водгуку, не сустракае спачування, падтрымкі, належнага разумення. Галя носіць сваю таямніцу, як незвычайны цяжар, як нявыказаную радасць і як непадзелены смутак. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёця, ‑і, ж.
1. Зварот, галоўным чынам дзяцей, да дарослай жанчыны. — Добры вечар, цёця Алена! — Галя жвава саскочыла з лаўкі, падбегла да Алены і радасна зашчабятала. Мележ.
2. Багіня ўрадлівасці і дабрабыту ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзьму́цца, ‑муся, ‑меліся, ‑мецца; ‑мёмся, ‑мяцеся; незак., на каго-што і без дап.
Разм. Крыўдзіцца, сердаваць. Галя ўсе гэтыя дні нечага дзьмулася на .. [Міхася], а калі часам сустракаліся, дык старалася глядзець у другі бок, каб не сустрэцца вачамі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалапу́цтва, ‑а, н.
Разм. Уласцівасць шалапутнага; паводзіны, учынкі шалапута. Ледзь-ледзь прымусіла скончыць дзесяць класаў. На працы доўга не заседжваецца, скача з месца на месца, выбірае, дзе менш угінацца трэба... Прычынай такога Ірчынага шалапуцтва Галя лічыла яе прыгажосць. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расквітне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які расквітнеў, распусціўся. За вёскаю з азёрнай гладдзю Зліваўся расквітнелы лён. Смагаровіч.
2. перан. Які стаў прыгожым, здаровым, дасягнуўшы росквіту. // Ажыўлены, радасны. Дуня і ўчотчыца Галя, абедзве прыбраньгя, расквітнелыя, як у вялікае свята, дапамагалі накрываць сталы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няшчы́расць, ‑і, ж.
Уласцівасць няшчырага (у 1 знач.); крывадушнасць. Па тону размовы, па ўсім Галя адчула няшчырасць гэтага чалавека, нават нейкі здзек з яе гора, і выбегла з кабінета. Сабаленка. [Вочы] глядзелі проста, адкрыта, у іх не было крыўды ці якой-небудзь няшчырасці. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)