візгатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і вісклівы. Візгатлівы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісклі́вы і (разм.) піскля́вы, -ая, -ае.

Вельмі тонкі, з піскам, вісклівы; які ўтварае піск.

П. голас.

Пісклівае дзіця.

|| наз. пісклі́васць, -і, ж. і (разм.) піскля́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ры́поцень ’моцны, пякучы мароз’ (ТС). Ад рыпе́ць (гл.), як ві́скуценьвісклівы, пранізлівы вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віскатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і вісклівы. Карніцкі ў момант падхапіўся і закрычаў нейкім віскатлівым голасам: — Вольна, Мішка, вольна! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́скуцень, ‑кутня, м.

Абл. Вісклівы, пранізлівы вецер. Як можна сагрэцца ў такі віскуцень, як трымаць у руках зброю, як дыхаць? Кулакоўскі. [Віктар:] — Акалеў на гэтым віскутні. Здаецца, і кажушок цёплы, а прабірае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісклі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі тонкі, вісклівы (пра голас, гукі). Тоненькім, пісклівым, як у птушкі, галаском .. [дзед Мірон] апавядаў майму бацьку былі. Бядуля. // Аб тым, хто мае такі голас. Пісклівы чалавек. // Які пішчыць (аб прадметах).

2. Які многа пішчыць, схільны да піску. — [Малыя] ўсе такія пісклівыя. Карпюк. Хто гнёзды ўе, хто ловіць мошак, — Сваіх пісклівых корміць крошак. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)