тро́йні

вілы з трыма зубамі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. тро́йні
Р. тро́йняў
Д. тро́йням
В. тро́йні
Т. тро́йнямі
М. тро́йнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Порт-Ві́ла

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Порт-Ві́ла
Р. Порт-Ві́лы
Д. Порт-Ві́ле
В. Порт-Ві́лу
Т. Порт-Ві́лай
Порт-Ві́лаю
М. Порт-Ві́ле

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трайча́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў.

Трайчастыя вілы.

2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́йні, ‑яў; адз. няма.

Вілы з трыма зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нави́льник обл.

1. (большие вилы) ві́лы, -лаў ед. нет;

2. (охапка сена, соломы и т. п. на вилах) ві́лы, -лаў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́лкі, -лак.

1. Доўгая драўляная ручка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы, пры дапамозе якой ставяць у печ і вымаюць з печы гаршкі, чыгункі.

2. Тое, што і вілы.

|| прым. ві́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атэ́ль, ‑я, м.

Гасцініца. Для турыстаў пабудаваны шматлікія раскошныя і сціплыя атэлі, вілы, рэстараны, кафэ, купальні. Мележ.

[Фр. hôtel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнаявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да гною. Гнаявая жыжка. Гнаявыя бактэрыі. // Прызначаны для работы з гноем. Гнаявыя вілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́лачкі, ‑чак; адз. няма.

1. Памянш. да вілкі, вілы.

2. Разм. Рагулька.

3. Тое, што і вілка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да стога, прызначаны для стагоў. Стагавыя вілы. // Складзены ў стог, які ляжыць у стозе. Стагавое сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)