Весні ’вясновы, вясенні’ (КТС, Сцяшк. МГ), ст.-рус. весьнии (мн.), чэш. vesní ’тс’. Старажытнае ўтварэнне ад vesn‑a і суф. ‑jь. У сучаснай бел. мове весні мае народнапаэтычнае адценне; літаратурным лічыцца веснавы́, дыял. вясе́нні узнікла па аналогіі да асенні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́вы, ‑аў; адз. няма.
Паэт. Тое, што і аковы. Вы ішлі наперад віхрам-бураломам, Разбівалі ковы, векавыя путы. Колас. Патрэскаўся лёд на Лене, Волга скрышыла ковы, Калі Нарадзіўся Ленін У ясны Ранак вясновы. Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веснавы, вясновы; вясняны, весні (паэт.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
прахапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.
Прабраць, пранізаць (пра холад, вільгаць і пад.). — Вецярок вясновы, здаецца, і цёплы, а на самай справе.. адразу прахопіць. Шамякін. // безас. Праняць, прадзьмуць, выклікаўшы прастуду. Прахопіць цябе ветрам — вось табе і кашаль і розныя іншыя непрыемнасці. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрасі́ць, ‑рашу, ‑росіш, ‑росіць; зак., што.
1. Абмачыць расой. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён запасаў калошы вышэй калень. Сачанка.
2. Пакрыць расой, змачыць кроплямі вадкасці. Што ж вяночак вы, туманы, абрасілі мой? Броўка. Першы дождж вясновы абрасіў зямлю. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Весны ’вясенні, вясновы’ (КТС). Узыходзіць да ст.-рус. весный (< ves‑nь‑jь) ’вясенні’ (з XIII ст.). Можна меркаваць, што формы на ‑nъ з’яўляюцца больш новымі, чым на ‑nь. Наяўнасць ст.-рус. вешный ’тс’ (з XVI ст.) сведчыць пра выраўноўванне ‑сн‑ у ‑шн‑ паводле ўзору з мяккай асновай (ves‑nь‑jь < veš‑nь‑jь). Параўн. таксама ве́сні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расшуме́цца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Разм.
1. Пачаць моцна і доўга шумець. Вецер расшумеўся. Хвалі расшумеліся. □ Звоняць рэкі з ручаямі, Расшумеліся дубровы, Над палямі, над барамі Кліч праносяцца вясновы. Броўка.
2. Пачаць моцна крычаць, лаяцца. [Малашкін] раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарадзе́й, ‑я, м.
1. Чараўнік, вядзьмар. Радзіся ты прарок ці чарадзей, А добры сад не вырасціш за дзень. Бічэль-Загнетава.
2. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе, чаруе чым‑н. — Ты, чарадзей, Ваня! — узнёсла вымавіла.. [Калашнікава], гледзячы на тонкую работу мастака. Новікаў. Ён [канькабежац] чарадзей. Сваім каньком — Вось гэта, бач, сенсацыя! — Зімою высякае гром... Вясновы гром авацыі. «Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́жна,
1. Прысл. да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі. Гаўрусёў.
2. безас. у знач. вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., па кім-чым і без дап.
Пачаць сумаваць. // Зрабіцца сумным, занудзіцца без каго‑, чаго‑н., замаркоціцца па кім‑, чым‑н. Дзень быў цёплы, вясновы. Адзін з такіх, калі вельмі цягне на сонца, па якім засумаваў за зіму. Карпаў. / у перан. ужыв. [Лукаш] вярнуўся з вайны, вярнуўся з думкамі толькі аб працы, па якой зусім занудзілася душа, засумавалі рукі. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)