по́чапка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
1. Дужка ў вядры з вяроўкі, дроту.
2. Вяровачка або раменьчык, прывязаныя абодвума канцамі да чаго-н. (калыскі, кашолкі і пад.).
Торба з почапкай.
|| прым. по́чапачны, -ая, -ае і по́чапкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бечёвка ж. вяро́вачка, -кі ж., або́рка, -кі ж.; (шпагат) шпага́т, -ту м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
верёвка ж. вяро́ўка, -кі ж.; (бечёвка) вяро́вачка, -кі ж., або́рка, -кі ж.; мату́з, -за́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
верёвочка ж., уменьш. вяро́вачка, -кі ж., або́рка, -кі ж., шнуро́к, -рка́ м., матузо́к, -зка́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ко́мбіца ’вяровачка, на якой трымаецца ў раўнавазе бязмен’ (Бяльк.). Гл. компіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бычкі́, бэ́чке, бічайкі ’завязкі ў адзежы’ (Сакал.). Адбыць, да бічо́ўка, бічэ́йка ’вяровачка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мытарок ’вяровачка, на якой вадзілі свойскіх жывёл і сляпцоў’ (Нік. Очерки). Да мотор (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўзу́к ’матузок, вяровачка’ (Сцяшк.), правзу́к ’тасёмка фартуха’ (Сл. Брэс.), праўзакі́ (слуц., Сл. ПЗБ). Рус. приу́з ’вяровачка, завязка’, ’рамень цэпа’, дыял. пск. приву́з, при́вузи, при́вза ’тс’. Беларускае слова — конфікснае ўтварэнне (пра- + ‑ук) ад кораня ‑уз‑, які ў словах вузел, уза і роднаснага вязаць (параўн. Фасмер, 3, 368). Гл. прузук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кука́н, ‑а, м.
Вяровачка, на якую нанізваюць злоўленую рыбу, каб апусціць яе ў ваду да канца лоўлі. Тады хлопец згінаецца, выцягвае з вады кукан, на які нанізаны акуні, а зверху вялізны толькі што злоўлены шчупак кілаграмаў на шэсць і працягвае ўсю гэту здабычу Лявону. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скака́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Дзіцячая забаўка — вяровачка, цераз якую скачуць, круцячы і перакідваючы яе цераз галаву. Калі Галя скача цераз скакалку, косы з бантамі падскакваюць таксама, і здаецца, што Галя, як верталёт, зараз паднімецца і паляціць у неба. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)