изве́стно

1. безл., в знач. сказ. вядо́ма;

как вам изве́стно як вам вядо́ма;

мне изве́стно э́то (об э́том) мне вядо́ма гэ́та (пра гэ́та);

наско́лько мне изве́стно нако́лькі мне вядо́ма;

2. вводн. сл., разг. вядо́ма; (понятно) зразумела́;

одному́ бо́гу (алла́ху, чёрту и т. п.) изве́стно аднаму́ бо́гу (ала́ху, чо́рту и т. п.) вядо́ма, адзі́н (сам) бог (ала́х, чорт и т. п.) ве́дае;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́домо нареч., безл., в знач. сказ., уст. вядо́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безусло́вно

1. нареч. безумо́ўна;

2. вводн. сл. безумо́ўна; (конечно) вядо́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небезызве́стно безл., в знач. сказ. / небезызве́стно, что… даво́лі вядо́ма, што…;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кане́чне.

1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення.

Я, к., нічога не ведала.

2. прысл. Абавязкова, што б ні здарылася.

К. я не паеду ў вёску.

3. часц. Так, вядома. — Ці маеце ахвоту падарожнічаць? — К!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коне́чно

1. вводн. сл. вядо́ма; (понятно) зразуме́ла; (безусловно) безумо́ўна; (бесспорно) бясспрэ́чна;

2. утвердительная частица вядо́ма; зразуме́ла; безумо́ўна; бясспрэ́чна; (ещё бы) а як жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулуа́ры, -аў.

1. Памяшканні па-за залай пасяджэння (у парламенце, тэатры і пад.), якія служаць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч.

2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).

Вядома з кулуараў.

|| прым. кулуа́рны, -ая, -ае.

Кулуарныя размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поня́тный зразуме́лы;

поня́тное де́ло (поня́тная вещь) вводн. сл., разг. вядо́ма, зразуме́лая рэч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́йна, -ы, мн. -ы, тайн і -аў, ж.

1. Тое, што хаваецца ад іншых, што вядома не ўсім; сакрэт.

Захаваць тайну.

Ваенная т.

2. Тое, што яшчэ не пазнана; нявыяўленая ўнутраная сутнасць з’явы, прадмета.

Тайны прыроды.

3. Тое, чым чалавек яшчэ не авалодаў.

Т. галактыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зразуме́лы, -ая, -ае.

1. Даступны разуменню.

Зразумелае пытанне.

Дакладчык даволі зразумела (прысл.) растлумачыў факты, падзеі.

2. Апраўданы, небеспадстаўны.

Цалкам зразумелае пярэчанне.

3. зразуме́ла, пабочн. сл. Вядома, канечне.

Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.

4. зразуме́ла, безас., у знач. вык. Ясна.

Усё зразумела.

|| наз. зразуме́ласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)