павысо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Паказацца, высунуцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

З-пад шынялёў павысоўваліся галовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́двинуться

1. вы́сунуцца;

2. (занять видное положение) вы́лучыцца, вы́значыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высунуцца.

2. Зал. да высоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́тырнуцца ’вытыркнуцца, высунуцца’ (Бяльк.). Рус. дыял. пск., смал. вы́торнуть ’высунуць, выштурхаць’, пецярб. вы́торнуцца ’выглянуць, з’явіцца’. Гл. торкаць, тыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ставиться

1. (высунуться) вы́сунуцца, мног. павысо́ўвацца;

2. (похвастаться) разг. вы́ставіцца, пахвалі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пнуцца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; зак.

Разм. Выдацца, высунуцца ўперад; набухнуць. На сухой жылістай шыі выпнуліся сінія вены. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пхнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Высунуцца, вылезці; выперціся. [Назарэўскі:] — Кожны стараўся выпхнуцца наперад, каб самому ўсё бачыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́салапіцца, ‑піцца, зак.

Разм. Высунуцца з рота (пра язык). У.. [Мікіты] раптам моцна затрэсліся калені і высалапіўся язык. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ставіцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

1. Выдацца ўперад; высунуцца. Выставіцца з-за вугла, з акна.

2. Зак. да выстаўляцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хіліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Паказацца з-за ўкрыцця; высунуцца. Нехта з хлопцаў неасцярожна выхіліўся з гушчару і трапіў на вочы варожаму назіральніку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)