Прыстаўля́цца ’прыкідвацца, строіць з сябе п’янага’ (Ян.). Укр. дыял. приставля́тися ’прыкідвацца кім-небудзь, выдаваць сябе за каго-небудзь’. Параўн. выстаўля́цца ’тс’, што да ста́віць, ста́віцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Людскаваццавыстаўляцца для агляду, на людзі’ (КТС, М. Лужанін), ’быць сярод добрых людзей, у добрым таварыстве’ (Шат.). Адпрыметнікавае рэгіянальнае ўтварэнне. Да лю́дскі. Сюды ж людскаваць ’быць у прыязных адносінах’ (КТС, І. Гурскі), людскаваты (КТС, А. Кулакоўскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац. praesentia).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдвигаться

1. высо́ўвацца;

2. (занимать видное положение) вылуча́цца, вызнача́цца; см. вы́двинуться;

3. страд. высо́ўвацца; выця́гвацца; выстаўля́цца, ста́віцца; вылуча́цца; см. выдвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасыкну́цца1 ’паімкнуцца што-н. зрабіць’ (бераст., Сцяшк. Сл.), пасыка́цца ’выклікацца на якую-н. справу’, ’кідацца’ (Нас.), пасыка́нне ’парыў’, насыка́цьвыстаўляцца наперад’ (Нас. Доп.), ’соваць нос’, пасы́кнуцца ’вытыркнуцца’ (Грыг.). Балтызм. Параўн. літ. síekti ’імкнуцца’, pasíekti ’дасягнуць (дасягнуць) мэты’. Сюды ж укр. сікатися ’кідацца’, ’прыдзірацца’, ’спрабаваць зрабіць што-небудзь’.

Пасыкну́цца2 ’пахіснуцца’ (ТС). Да *сікну́ць, напрыклад, у выразе драг. спіна сыкнула ’прастрэл у спіне’ (Лучыц-Федарэц). Відаць, з seknęticnpacn. sekti ’сячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótis ’пэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рисова́ться

1. (виднеться, обозначаться) рысава́цца;

вдали́ рису́ются очерта́ния гор удалечыні́ рысу́юцца абры́сы гор;

2. перен. (представляться в воображении) уяўля́цца;

3. перен. (выставляться, показывать себя) рысава́цца; выстаўля́цца; пазі́раваць;

4. страд. рысава́цца; малява́цца; см. рисова́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стабу́рчыць ‘выгібаць, выкрыўляць, выстаўляць’ (Ласт.), ‘паказваць на цяжарнасць’: uže nasza pani staburczyć (Арх. Федар.), стабу́рчыццавыстаўляцца’, стабу́рыцца ‘тапырыцца’ (Ласт.). Ведаць, вытворныя ад назоўніка, што ўзыходзіць да прасл. *stoborъ ‘слуп, пень’, параўн. стабу́р ‘тумба, падстаўка’ (Ласт.), серб.-харв. сто̏бор, сто̀бор ‘агароджа; двор, вуліца’, балг. стобо́р ‘плот’, ст.-слав. стоборъ ‘слуп’, або *stъb(ъ)rъ, параўн. ст.-польск. steber, славен. stebȅr ‘слуп’, серб.-харв. ста̀бар, харв. дыял. stabȁr ‘сцябло’, ст.-слав. стъбръ ‘тс’, якім адпавядаюць літ. stãbaras ‘сухая галіна’, stùburas ‘пень’, лат. stuburs ‘пень, слуп’, а таксама ст.-дац. stafœr, швед. дыял. staver ‘кол’, што ўзыходзяць да і.-е. *steb(h)‑ ‘слуп, апора, аснова, бервяно’, а таксама ‘падперці, абаперці; стаць нерухомым’, працягам якога з’яўляецца ст.-інд. stabhnā́ti ‘падтрымлівае, падпірае’ (Скок, 3, 323, 336; Глухак, 579; Сной₂, 696).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуля́ць1 ’шпурляць, кідаць, страляць’ (ТСБМ; карэл.; Жыв. НС; Сцяц.), пуля́цца ’тс’ (Касп.), рус. пуля́ть ’кідаць; сварыцца’, пуляться ’тс’. Няясна, магчыма, да пу́ля ’куля’, параўн. Фасмер, 3, 405; аднак гл. Шустар-Шэўц, 2, 1190, які ўслед за Супруном (адносна рус. пульну́ть ’кінуць’ гл. Веснік БДУ, 1974, 2, 20–25) уключае названыя словы разам з в.-луж., н.-луж. pulać ’праганяць, адпіхваць’, польск. pulać ’цяжка несці’, славен. púliti ’шчыпаць; біць’ і пад. у агульнае гняздо слоў, што ўзыходзяць да прасл. *puliti, у аснове якога і.-е. pou‑выстаўляцца, выпучвацца’; гл. таксама Сной, 514, які збліжае славен. puliti з літ. piáuti ’рэзаць, жаць, калоць’, лац. pavīre ’таўчы, таптаць’ і інш., што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑ ’таўчы’. Параўн. пуліць (гл.).

Пуля́ць2 аргат. ’купляць’ (Рам.). Узводзяць да грэч. πουλω ’прадаваць’ (гл. Лукашанец, Сацыялекты, 73), параўн. польск. аргат. pulać ’тс’. Змена семантыкі пад уплывам прыстаўкі пра- (про-), параўн. укр. пропу́льовати = про‑давати (Горбач, Арго, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)