выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. гл. выставіцца.

2. перан. Весці сябе манерна, стараючыся паказаць сябе з выгаднага боку; рысавацца (разм.).

В. на людзях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выстаўля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выстаўля́юся выстаўля́емся
2-я ас. выстаўля́ешся выстаўля́ецеся
3-я ас. выстаўля́ецца выстаўля́юцца
Прошлы час
м. выстаўля́ўся выстаўля́ліся
ж. выстаўля́лася
н. выстаўля́лася
Загадны лад
2-я ас. выстаўля́йся выстаўля́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час выстаўля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выстаўля́цца несов.

1. разг., в разн. знач. выставля́ться; (показываться — ещё) высо́вываться; см. вы́ставіцца;

2. перен. рисова́ться;

3. страд. выставля́ться; выдвига́ться; высо́вываться; представля́ться; см. выстаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выставіцца (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Паводзінамі імкнуцца выклікаць цікавасць да сябе; рысавацца, выхваляцца. Настаўніца Грабёнскай школы злосна шыкала, слухаючы, як экзаменаваў Лабановіч сваіх вучняў і сінела: «Вось як выстаўляецца! Хоча паказацца!». Колас.

3. Зал. да выстаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ставіцца, -таўлюся, -тавішся, -тавіцца; зак.

Выдацца ўперад; высунуцца.

В. з акна.

|| незак. выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выставля́ться

1. высо́ўвацца;

2. разг. выстаўля́цца, хвалі́цца; см. вы́ставиться;

3. страд. выстаўля́цца; высо́ўвацца; пака́звацца; выганя́цца; выма́цца; вылуча́цца; см. выставля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ставіцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

1. Выдацца ўперад; высунуцца. Выставіцца з-за вугла, з акна.

2. Зак. да выстаўляцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высо́вываться

1. высо́ўвацца; см. вы́сунуться;

2. страд. высо́ўвацца, выстаўля́цца; см. высо́вывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тапу́рыць ’паднімаць, растапырваць пер’е і інш.’ (ашм., Стан.), тапу́рыццавыстаўляцца, фарсіць’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. рус. дыял. топо́риться ’тс’, макед. топори се ’задзірацца; выстаўляцца, задзіраць нос’, ’тырчаць’. Відаць, таго ж паходжання, што і тапырыць (гл.), параўн. Фасмер, 4, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́шыцца ’надзімацца’ (Нас.), пыша́ццавыстаўляцца, фанабэрыцца’ (Ласт.), параўн., чэш. pýšiti se ’тс’. Да пыхаць, пы́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)