здзе́кавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; незак., з каго-чаго.

1. Мучыць, катаваць каго-н.

З. з людзей.

2. Злосна, зняважліва высмейваць, абражаць каго-, што-н., кпіць з каго-, чаго-н.

Недаравальна з. з чалавека.

|| наз. здзек, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мтары́каць ’дражніць, перасмейваць, высмейваць’ (Шпіл.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смяя́цца, смяю́ся, смяе́шся, смяе́цца; смяёмся, смеяце́ся, смяю́цца; сме́йся; незак.

1. Праяўляць весялосць, радасць пры дапамозе смеху.

С. да слёз.

2. з каго-чаго. Высмейваць каго-, што-н.; насміхацца.

Нельга с. са старога чалавека.

3. перан. Жартаваць, гаварыць смехам.

Я не веру табе, ты смяешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пересме́ивать несов.

1. (осмеивать, вышучивать всех, многих) высме́йваць, абсме́йваць;

2. (передразнивать) перасме́йваць, перадра́жніваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасме́шнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто любіць высмейваць, перадражніваць каго‑н.; насмешнік. Мікола Нікановіч, малады празаік, заўсёды элегантна, крыху пад Купалу, апрануты чалавек, весялун і перасмешнік, даволі удала імітаваў Купалава чытанне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маньце́ль, маньцю́к ’манюка’ (докш., Янк. Мат.; Шат.; бар., Сл. ПЗБ). Да польск. mancić ’падманьваць, дурманіць, збіваць з панталыку, марочыць галаву’, ’высмейваць’, ’вымантачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысміхаствава́ць (пры́сьміхаствуваць) ’кпіць’, прысьміхаўство́ ’кпіны, высмейванне’ (Бяльк.). Рус. смал. просмехавство́, просмеха́тельство ’кпіны, высмейванне’, укр. присмі́хуватися ’пасмейвацца час ад часу’. Ад *прасмяхаства < *прасмяхаць, параўн. рус. дыял. просмехатьвысмейваць, кпіць’. Гл. смех.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’ (Нас.). Укр. шпе́тити ’абражаць, зневажаць’, рус. шпе́тить ’зневажаць, абражаць, высмейваць’. Выводзяць з польск. szpecić ’забруджваць, псаваць’ (Фасмер, 4, 472), якое, паводле Брукнера (553), з ням. Spath ’хвароба ног у коней’. Гараеў (425) і Праабражэнскі (гл. у Фасмера, 4, 472) лічаць крыніцай слова ням. spotten ’насміхацца’. Усе этымалогіі няпэўныя. Сюды ж і чэш. špatný ’благі, дурны’, дыял. špetný ’тс’ (Махэк₂, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак., з каго-чаго.

1. Мучыць, катаваць каго‑н. Здзекаваўся [пан] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Колас. На вачах у маці здзекаваліся з Валодзі, паласуючы гумавымі бізунамі худзенькае хлапчукова цела. Новікаў.

2. Груба, зняважліва высмейваць, абражаць каго‑, што‑н.; кпіць з каго‑, чаго‑н. Славік, зразумеўшы, што.. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, ужо зусім сур’ёзна думаючы, як бы ёй адпомсціць. Шамякін. Даніка ў Галынцы не любілі толькі Палуянавы хлопцы. І здзекаваліся яны з яго нядоўга, пакуль ён не «ўвабраўся ў сілачку». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́хаць1 ’заходзіцца ад смеху’ (Нас.), ’закрыўшыся здзекліва высмейваць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. смал. кыхать ’моцна смяяцца’, укр. кихкати ’тс’, славен. kihati se ’тс’, што сведчыць аб старажытнасці гэтага значэння ў дзеяслова kyxati() (ЕСУМ, 2, 439). Лексема kyxati (sf) ’моцна смяяцца’ агульнаўсходнеславянская. Славенскую форму можна лічыць таксама ўсходнеславянскага паходжання.

Кі́хаць2 ’кашляць, чхаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб). Польск. kichać, чэш. kychati, славац. kychať, в.-луж. kichać, н.-луж. kichaś серб.-харв. кихати, славен. kihati, балг. кихам ’тс’. Як відаць з пераліку форм, у значэнні ’чхаць’ толькі заходне- і наўднёваславянская лексема. Таму можна меркаваць аб польскім паходжанні беларускага дзеяслова (Слаўскі, 2, 133). Такім чынам, kyxati ’моцна смяяцца’ (кіхаць 1) і kyxati ’чхаць’ (кіхаць 2) знаходзяцца арэальна ў дадатковым размеркаванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)