насмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., чаго.

Высмактаць нейкую колькасць чаго‑н. Насмактаў камар крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сосать сов. вы́смактаць, мног. павысмо́ктваць, вы́ссаць;

вы́сосать из па́льца вы́ссаць з па́льца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павысмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Высмактаць усё, многае. Павысмоктваць сок з апельсінаў. □ [Варановіч:] — Цяляты ўжо ног не цягаюць, [авадні] усю кроў з іх па высмоктвалі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

Скончыць смактаць; высмактаць, сасмактаць да канца. Дасмактаць цукерку. □ Васіль заўважыў на сабе зайздрослівы позірк канакрада, які прасіў акурачак, але зрабіў выгляд, што не здагадваецца, дасмактаў цыгарку сам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

1. Высмактаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца.

2. Смокчучы, паступова зрасходаваць. Сасмактаць цукерку. Сасмактаць драбок цукру. // Разм. груб. Скурыць (тытунь, папяросу, люльку). Сасмактаць пачак папярос.

3. Разм. Змардаваць, знясіліць смактаннем. Кацяняты сасмакталі кошку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

1. Сасмактаць, высмактаць усё, многае.

2. і без дап. Смактаць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. «Во, — думаў дзед, ідучы на панскую кухню, — пап’ю чаю з заваркай ды пасмакчу салодкага цукру». Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здуду́ліцца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул. издудо́литьвысмактаць, змучыць’, славац. zdudliť ’скурчыць’, zdúdliť sa, zdudliť sa ’скурчыцца’. Параўн. рус. дыял. дудо́лить(ся) ’піць, ссаць многа, доўга’, славац. dudlať ’выдаваць гукі булькання’, ’мармытаць’, рус. смал. дудо́ля ’дзіця, што яшчэ ссе’. Насуперак Фасмеру (1, 550) звязана, відаць, з дуда (гл.) (якое ў дыялектах мае значэнне ’соска’ (кур.) звязана з рус. дыял. дудить ’доўга і многа смактаць’), з суф. ‑уля/уль (Сцяцко, Афікс. наз., 67) ад дзеяслова ўтвараецца назоўнік *дуд‑уля/*дуд‑уль, на базе гэтага дзеяслоў *дудуліць, адкуль з прэфіксам з‑ (< jьz‑) *здудуліць ’выссаць’ > ’зрабіць скурчаным’, адкуль здудуліцца ’скурчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., што.

Разм.

1. Захапіць што‑н. сабе; уварваць. Уваходзіць госць неспадзяваны.. Той самы Богут, што без жалю Гатоў зарваць чужы кусок І высмактаць з цябе ўвесь сок. Колас.

2. Абарваць так, што нельга знайсці канца (пра нітку). Зарваць нітку ў матку.

3. Раптоўна спыніць, перарваць. Калі стануць каровы на стойла, дык адразу і малако зарвуць. Чарнышэвіч. / безас. Аднаму зарвала, і другі ў рот вады набраў. Пташнікаў.

•••

Каб табе зарвала — ужываецца як праклён таму, хто моцна крычыць, гучна гаворыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потоло́к м.

1. столь, род. сто́лі ж.;

кесо́нный кессо́нный (я́щичный) потоло́к техн. кесо́нная (скры́начная) столь;

2. ав. найбо́льшая вышыня́; патало́к, -лка́ м.;

взять с потолка́ узя́ць (вы́думаць) з галавы́, вы́смактаць з па́льца;

плева́ть в потоло́к ле́нца ва́жыць; лы́нды (бі́бікі) біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сок, ‑у, м.

1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў. Кляновы сок. Страўнікавы сок. □ А дзядзька ўперадзе тралюе І галаву ўгару ўскідае, Бярозу добрую шукае З салодкім сокам, баравую. Колас. А ён [яблык] крохкі такі, ажно свеціцца ў ім Сок ды шастаюць ціха зярняты. Бялевіч. Зацвітуць сады ў калгасе, Паляцяць зноў пчолы з пасек Па салодкі сок... Кірэенка. // Напітак з вадкасці, якая выціскаецца з ягад, фруктаў, гародніны. Журавінавы сок. Яблычны сок. Фруктова-ягадныя солі.

2. Вільгаць і пажыўныя рэчывы, якія знаходзяцца ў глебе і ўсмоктваюцца раслінамі. Ярына высмоктвае каштоўныя сокі перагною і добра расце. Кулакоўскі. Дзякуй глебе, што кожнае зернетка сокам, нібы маці грудзямі, ўскарміла, ўспаіла. А. Вольскі. Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня. Звонак.

3. перан. Разм. Пра лепшых прадстаўнікоў грамадства. Бо вы — кроў з майго цела, Бо вы — узор чалавека... Людзі справы наспелай, Сок дваццатага веку. Таўбін. // Асноўнае, лепшае, галоўнае ў чым‑н. К. Чорны стараўся, каб літаратурная, кніжная мова не губляла сокаў жывой, бытавой мовы. Адамовіч.

•••

Млечны сок — вадкасць у сцёблах, лісці і каранях некаторых раслін (служыць сыравінай для атрымання каўчуку, гутаперчы, опіуму).

Варыцца ў сваім (уласным) саку гл. варыцца.

Высмактаць (усе, апошнія) сокі гл. высмактаць.

Выціснуць усе сокі гл. выціснуць.

У (самым) саку — у росквіце фізічных сіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)