павыпраўля́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Выправіць усё, многае.

П. памылкі ў дыктанце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выправіць ​1.

выпраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выправіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праўлены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выправіць ​1.

вы́праўлены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выправіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпраўле́нне I ср. исправле́ние, выправле́ние; см. вы́правіць I

выпраўле́нне II ср. отправле́ние; снаряже́ние; см. вы́правіць II 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпраўле́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраўляць ​1выправіць ​1.

выпраўле́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраўляць ​2выправіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпраўля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выправіць, адправіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у школу.

П. камбайны ў поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

Крыху выправіць, паправіць.

П. дах.

П. чарцёж.

|| незак. падпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падпра́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракарэкці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Унесці карэктывы, выпраўленні ў што‑н., выправіць што‑н. Пракарэкціраваць агонь батарэі.

2. Выправіць тэкст чаго‑н. у карэктуры. Пракарэкціраваць артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Няправільнасць у дзеяннях, думках.

П. ў разліках.

Напісаць без памылак.

Выправіць памылку.

Памылка друку — памылка ў друкаваным тэксце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́праўка ’постаць, выгляд’ (БРС); ’выправа; даведка’ (Нас.). Да выправіць (гл.). У апошнім значэнні, відаць, запазычанне з рус. вы́правка ’даведка’, у бел. вы́правіць ’дастаць дакументы ў афіцыйнай установе’ не зафіксавана. Падрабязней аб гэтым дзеяслове гл. Шанскі, 1, В, 229.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)