выкарэ́ньваць
‘выкараняць, вынішчаць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
выкарэ́ньваю |
выкарэ́ньваем |
| 2-я ас. |
выкарэ́ньваеш |
выкарэ́ньваеце |
| 3-я ас. |
выкарэ́ньвае |
выкарэ́ньваюць |
| Прошлы час |
| м. |
выкарэ́ньваў |
выкарэ́ньвалі |
| ж. |
выкарэ́ньвала |
| н. |
выкарэ́ньвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
выкарэ́ньвай |
выкарэ́ньвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
выкарэ́ньваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
марнатра́ўства, ‑а, н.
Неразумнае марная трата чаго‑н. Абавязак кожнага дэпутата — рашуча выкараняць безгаспадарчасць, марнатраўства, дабівацца .. выдатнай якасці прадукцыі, зніжэння затрат. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
изжива́ть несов.
1. зжыва́ць; (искоренять) выкараня́ць;
2. (выходить из употребления) выхо́дзіць з ужы́тку; (отмирать) адміра́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., што.
1. Выконваць, выдзіраць з карэннем (пні, дрэвы). Некалькі калгаснікаў з сякерамі ў руках карчавалі пні. Шашкоў. Нябожчык усё выгоды шукаў: каб і вада неглыбока, каб і сенажаць была, каб і лесу не шмат давялося карчаваць пад ворыва. Пальчэўскі. // Ачышчаць ад пнёў, карчоў. — А яго бацька гэтай павекі не карчаваў? — паказаў Рыгор пальцам на Якуба. Крапіва.
2. перан. Выкараняць, вынішчаць без астатку. Карчаваць зло. □ Разам з вамі я выйду на ворага, Карчаваць чарнацвет нашай спадчыны. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пресека́ть несов.
1. (прерывать связь) перарыва́ць, перапыня́ць;
2. (прекращать) спыня́ць; (класть конец) кла́сці кане́ц (чаму-небудзь); (уничтожать) знішча́ць; выкараня́ць;
пресека́ть разгово́ры спыня́ць размо́вы;
пресека́ть злоупотребле́ния кла́сці кане́ц злоўжыва́нням, спыня́ць злоўжыва́нні; см. пресе́чь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)