вы́капень, ‑пня, м.
1. звычайна мн. (вы́капні, ‑яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі. Карысныя выкапні.
2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары. [Гарлахвацкі:] Што ж гэта за выкапень? [Туляга:] Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да руды. Рудныя багацці. // Які мае ў сабе руду. Рудныя выкапні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няру́дны, ‑ая, ‑ае.
Які не з’яўляецца рудой. Нярудныя выкапні. // Звязаны са здабычай і перапрацоўкай выкапняў, якія не з’яўляюцца рудой. Нярудная прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Спец.
1. што і без дап. Падвяргаць флатацыі (руду, карысныя выкапні).
2. без дап. Тое, што і флаціравацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забо́й 1, ‑ю, м.
Канец горнай выпрацоўкі, штольні, дзе здабываюцца карысныя выкапні. Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак.
забо́й 2, ‑ю, м.
Забіванне, зарэз жывёлы для прамысловых мэт. Забой жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́сны, ‑ая, ‑ае; ‑а.
1. Які прыносіць карысць. Карысная справа. Карысная заўвага. □ — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці. Колас.
2. Спец. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнню. Карысная плошча.
•••
Карысныя выкапні гл. выкапень.
Каэфіцыент карыснага дзеяння гл. каэфіцыент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́сны поле́зный;
~ная спра́ва — поле́зное де́ло;
○ ~ныя вы́капні — поле́зные ископа́емые;
каэфіцые́нт ~нага дзе́яння — коэффицие́нт поле́зного де́йствия;
◊ спалуча́ць ~нае з прые́мным — сочета́ть поле́зное с прия́тным
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кашто́ўны це́нный; драгоце́нный;
~ныя я́касці — це́нные (драгоце́нные) ка́чества;
к. ка́мень — драгоце́нный ка́мень;
~ныя вы́капні — це́нные ископа́емые;
○ ~ныя папе́ры — це́нные бума́ги;
~ныя мета́лы — драгоце́нные мета́ллы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ша́хта, ‑ы, М ‑хце, ж.
1. Сістэма падземных збудаванняў, дзе здабываюцца падземныя выкапні, або месца правядзення якіх‑н. падземных работ. Шахта будаўніцтва метро. □ Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі. З горада Салігорска У шахты ідуць гарнякі. Звонак. // Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў. На заводы, шахты, гуты Прыйшла фабрычная вясна. Таўбін.
2. Спец. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых канструкцыях. Ліфтавыя шахты. Вентыляцыйная шахта.
[Ням. Schacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.
2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.
3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)