караба́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.

Рабіцца карабатым, выгінацца, скрыўляцца.

Фанера на сонцы карабаціцца.

|| зак. пакараба́ціцца, -ціцца і скараба́ціцца, -ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгінаць — выгнуць і выгінацца — выгнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, холаду і пад.).

К. ад болю.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца.

Бяроста курчылася на агні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Тое, што і выгінацца.

2. Зал. да выгібаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяі́цца, змяіцца; незак.

Выгінацца, звівацца; цягнуцца звілістай лініяй. Бліскучая, слізкая рыбіна пакінула пругка і ліхаманкава змяіцца ў руках, абмякла і лягла на чорнае смаляное днішча. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караба́ціцца, ‑ціцца; незак.

Станавіцца карабатым; скрыўляцца, выгінацца. Фанера карабаціцца. □ [Кніга] ляжала на стале, і тонкая папяровая вокладка пачынала жоўкнуць, карабаціцца — ад сонца і дробнай, што пыл, салёнай імжы. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Зяваць злёгку, час ад часу. Кот пачаў выгінацца ў дугу, пазёўваць, церціся галавой і хвастом каля ног ксяндза, пакідаючы на чорнай сутане белую поўсць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жалаба́ціццавыгінацца, карабаціцца’ (Карэліц., Нар. сл., 86). Параўн. укр. жоло́битися ’карабаціцца’, рус. желоби́ть ’рабіць жолаб’ і да т. п. Утворана суф. ‑іц + ца ад прым. *жалабаты ’жалабаваты’, вытворнага ад наз. жолаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну. Лупсякоў.

2. Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да звіцца.

2. Згінацца, выгінацца з боку ў бок. Хвост змяі сутаргава звіваецца. В. Вольскі. // Мець форму звілістай лініі, прымаць звілісты напрамак (пра раку, дарогу і пад.). Налева, за поплавам, звівалася рэчка. Асіпенка. Ранюткі час. Нідзе нікога, Між дрэў звіваецца дарога, А па дарозе ты з кашом У лес шыбуеш. Колас.

3. Зал. да звіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)