сцябло́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сцябла. Сцябловыя парасткі. // Размешчаны на сцябле. Сцябловыя вузлы. // Які знішчае сцябло. Сцябловая ржа.

2. Са сцяблом. Сцябловыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́краватка ’сукаратка’ (лід., Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (гродз., там жа), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (ігн., там жа). Вытворныя ад су́крывузлы на крута звітай нітцы’, гл. сукарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыль-мыль — пра няпэўную або невыразную гаворку: тыль‑мыль — і стаў саўсім другея вузлы вязаць (памяняў думку) (маг., Наша слова, 1992, 26 лют.). Гукапераймальны імітатыў, параўн. тык-мык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Завязаць усё, многае. Пазавязваць вузлы. Пазавязваць гальштукі. □ [Тварыцкі] схаваўся ад таварыша за ложак, нагнуўся, .. пераклаў з аплеценага гаршка залатыя манеты ў некалькі хустачак, пазавязваў і параспіхаў па кішэнях. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус. ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш. babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачу́ркі, пачу́ркы, поцёркы Скручаныя вузлы на крутой нітцы’ (Уладз.). З польск. сілез. paczury ’адходы валакна пры першым часанні жмені льну з боку галовак’, якое з *pacz‑y параўн. маз. paczewie ’кастрыца’. Далей няясна. Лексема поцёркы — у выніку падабенства з пацеркамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазавя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмо́ргацца (аб што, па чым) несов. тере́ться (обо что);

вузлы́ на пастро́мках ~галіся па ко́нскіх бака́х — узлы́ на постро́нках тёрлись о ко́нские бока́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вузлава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вузлы. Пастушок бег па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю. Чорны.

2. Які мае патаўшчэнні, бугры, наросты. Вузлаватыя вены. Вузлаватыя карані. Вузлаватыя пальцы. □ Каля іх [танкаў] паўкругам высіліся каржакаватыя дубы, раскінуўшы ўгары вузлаватае галлё. Мележ.

3. перан. Заблытаны, складаны. — Не хачу я, каб ты ішоў па маёй вузлаватай сцежцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмо́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Церці сваёй паверхняй аб паверхню іншага прадмета. Зараз жа пастронкі напяліся, як струны, раскудзеленыя вузлы на іх шморгаліся па конскіх баках. Чорны.

2. перан. Абл. Знаходзіцца, быць дзе‑н., каля чаго‑н., сярод каго‑н. (звычайна, пра непажаданую ці непрыемную прысутнасць каго‑н.). [Майзель:] — Розныя Баргоны-шмаргоны шморгаюцца на бровары, каля бровара, п’юць піва і ашукваюць рабочых. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)