шнуро́к, ‑рка, м.
Памянш.-ласк. да шнур (у 1, 4 і 5 знач.); невялікі шнур. [Люда] стаяла ад сонца, у белай вышыванай кофтачцы, зацягнутай чырвоным шнурком, трымала ў руках зялёную галінку. Брыль. На снезе ўбачыш і вузлаваты шнурок слядкоў лісы, якая мышкавала пад ёлкамі. Машара. Набітая на вузкія шнуркі, параскіданыя па розных мясцінах, і разгароджаная межамі, зямля скупа аплачвала працу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маташнік 1 лекавы ’белакапытнік гібрыдны, Petasites hybridus (L.) Gaertu’ (маг., Кіс.). Укр. мато́чник ’Petasites officinalis’. Назва расліны перанесена з ма́тачнік 5 паводле падабенства формы ліста (як і назва падбел — ва ўкр., рус., чэш. мовах).
Маташнік 2 ’залозніца крылатая, Scrophularia alata Gilib.’ (маг., Кіс.). Няясна. Магчыма, да ма́ціца (гл.), ’галоўны корань у дрэве’ паводле падабенства: у залозніцы таксама корань вялікі, вузлаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кара́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Каляны ад засохлай гразі; закарэлы. Каравая ануча. □ Баба прынесла з гары.. каравыя старыя нагавіцы. Чорны. // Вельмі брудны, запэцканы граззю. Каравая свіння.
2. Пакрыўлены, вузлаваты, з нарасцямі (пра дрэвы, расліны). Я стаяў пад караваю грушаю-дзічкаю адзін сярод чыстага поля. Сачанка. Не памятаю, як было, але вавёркаю я ўжо сядзеў на каравай алешыне. Нікановіч.
3. Загрубелы, нягнуткі, з шурпатай скурай (пра рукі, ногі). Каравыя пальцы. □ На возе, звесіўшы босыя каравыя ногі, сядзеў Дойла. Адамчык.
4. перан. Разм. Няскладны, няўмелы, груба выкананы. Каравы пераклад. Каравая фраза. □ Словы тыя .. адно за другое ніжуцца, каравыя, нязграбныя. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)