перагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што.

1. Грызучы, перакусіць надвае, падзяліць на часткі. Завязаўшы на нітцы вузельчык, Іван перагрызае яе вострымі беласнежнымі зубамі. Лынькоў.

2. Пагрызці ўсё, многае.

•••

Горла перагрызці — жорстка, бязлітасна расправіцца з кім‑н. у парыве злосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́злік, мозо́ліквузельчык’ (драг., Уладз.), драг. мозі́ль, мозо́лык, кам. мо̂зы́ль ’вузел’ (КЭС, Шатал.; Сл. Брэс.). Паводле падабенства з мазалём ад вузел (гл.), у якім адбывалася мена в > м. Можна, аднак, дапускаць больш старажытныя семантычныя сувязі, у прыватнасці ўплыў балт. моў, параўн. літ. mãzgas ’вузел’, mégsti, mezgù ’вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нахлёстка ж.

1. (действие) накі́дванне, -ння ср.;

2. (сделанная шнуром линия на бревне, доске и т. п.) шнур, род. шнура́ м.; см. нахлёстыватьII;

3. текст. (узел в основе) вузе́льчык, -ка м.; (петля) за́шмарга, -гі ж.;

в нахлёстку рыб. у нахлёст, па ве́рсе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́карак (су́кырак) ’сукрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.), су́карка ’вузялок або пупырышка на крута ссучанай нітцы’ (Нас., ЛА, 5, Бяльк.), сука́ркі ’сукараткі’ (Сцяшк.), памянш. су́карачка ’тс’ (Нас.), сюды ж су́карыцца ’скручвацца ў закруткі’ (Нас.; мёрск., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад *сукар, параўн. су́кърына ’вузялок на крута звітай нітцы’, мн. л. су́кры (КСП), ’локаны’ (Касп.), якія суадносяцца з серб. дыял. сука́р ’цеста для слаёнага пірага ў скручаным выглядзе’, балг. дыял. су́кер ’пятля, вузельчык на ненацягнутай вяроўцы, нітцы і пад.’, сука́р ’ссучаная вяроўка’, ’чорная вяроўка, якой абвівалі анучы на нагах у пасталах, абмоткі’; што да прасл. *sukrъ, суадноснага з літ. sukrùs ’моцна скручаны’, гл. Цыхун, БЛ, 5, 47; Трубачоў, Слав. языкозн., V, 183 — усё да *sukati, *sъkati, гл. сукаць. Неабгрунтаваным падаецца меркаванне Бярнара (Бълг. изсл., 360) пра грэчаскае паходжанне балгарскіх слоў. Гл. таксама сукрак1, сукрыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Распусціцца, разысціся (пра канцы чаго‑н. звязанага). Але вось праз акно бачу, ідзе ў праўленне жанчына. Ідзе так хутка, што нават белая хустка на галаве развязалася, і вецер канцы яе заносіць на плечы. Пестрак. У Сцёпкі ў калідоры, перад самым выхадам ужо, развязалася абора ад лапця. Пальчэўскі. // Вызваліцца ад вяровак, завязак і пад., распакавацца. Пакет развязаўся. Мяшок развязаўся. □ Глянула Назарыха і абамлела. Што ж гэта? Яе вузельчык развязаўся, а ў Міхасёвай руцэ жмут чырвоненькіх паперак. Б. Стральцоў.

2. перан.; з кім-чым. Разм. Парваць сувязь з кім‑, чым‑н., вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Люба патрабавала, каб Генадзь хутчэй развязаўся з Вікторыяй. Сабаленка. Якаў хацеў сказаць, што ён ужо развязаўся з зямлёй, але гэта было б падобна на пахвальбу. Чарнышэвіч.

3. перан. Разм. Прыйсці да развязкі, вырашыцца. Плячысты дымаўскі дзяцюк .. дастаў капшук і рыхтаваўся закурыць, думаючы, мусіць, што справа развяжацца мірным спосабам. Крапіва.

•••

Язык развязаўся (развяжацца) гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)