брыке́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу.

Тарфяны б.

Вугальны б.

2. зб. Прасаваны торф або вугаль як паліва.

Тапіць у хаце брыкетам.

|| прым. брыке́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпы́л, ‑у, м.

Спец. Дробны вугальны або графітны пыл, якім прысыпаюць унутраную паверхню ліцейнай формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Донба́сс (Доне́цкий у́гольный бассе́йн) Данба́с, -са м. (Дане́цкі ву́гальны басе́йн).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязмы́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які цяжка або немагчыма змыць. Нязмыўны вугальны пыл.

2. перан. Такі, які нельга апраўдаць, загладзіць. Пязмыўная ганьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурава́ць, мурова́ць ’поўзаць, заседжваць (аб мухах, мурашках)’ (ТС). Да ⁺мур (магчыма, паўн.-прасл. murъ): рус. варон. мур ’цвіль’, чэш. mour, славац. múrвугальны пыл, сажа’. І.‑е. адпаведнікі: літ. máuras ’бруд, гразь’, арм. mrur ’тс’, літ. mùrti ’намакаць’, mùrdyti ’пэцкаць’, лат. murît ’тс’ (Махэк₂, 377; Фасмер, 3, 10–11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

1. Абурыць што‑н. Абваліць склеп. Абваліць вугальны пласт. Абваліць падмыты вадою бераг.

2. Паваліць каго‑, што‑н. Абваліць дрэва. // Адолець у барацьбе. Тады меншы сын азвярэла кінуўся на брата, схапіў яго за грудзі і абваліў на падлогу. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunkerвугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басе́йн, ‑а, м.

1. Штучны вадаём для плавання са сценамі, умацаванымі цэглай, цэментам. Спартыўны басейн.

2. Тэрыторыя мора, возера, ракі разам з сушай, з якой у іх сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Басейн Заходняй Дзвіны. Басейн возера Нарач.

3. Зона залягання каштоўных выкапняў. Данецкі вугальны басейн.

[Фр. bassin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басе́йн м., в разн. знач. бассе́йн;

б. для пла́вання — бассе́йн для пла́вания;

б. ракі́ Во́лгі — бассе́йн реки́ Во́лги;

ву́гальны б.у́гольный бассе́йн

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́рабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго‑н. якую‑н. рэч; выпусціць. Там з такой красы-пароды.. Лесапільныя заводы Дзіва вырабяць для вас. Глебка.

2. Апрацаваць шкуру дубленнем; выдубіць. Вырабіць авечую шкуру.

3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць. Вырабіць норму.

4. Добра падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі. Вырабіць поле. □ [Тарэнта:] — Як пух мяккая [зямля на панскім полі].. Вырабілі людзі, сваю так не выраблялі. Галавач.

5. Дасканала зрабіць, стварыць што‑н. ручным спосабам; змайстраваць.

6. Выбраць, выкарыстаць усе карысныя выкапні. Вырабіць вугальны разрэз. Вырабіць шахту.

7. Разм. Запэцкаць, сапсаваць што‑н. неахайным абыходжаннем. Вырабіць паліто ў мел. Вырабіць касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)