экза...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «знешні», «вонкавы», напрыклад: экзасфера, экзадэрма.

[Ад грэч. éxō — па-за, звонку.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зне́шнасць, ‑і, ж.

Вонкавы, знешні выгляд. Яшчэ і яшчэ раз апісалі знешнасць Іваноўскага: невысокі, з казлінай бародкай. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яйцакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Вонкавы палавы орган многіх насякомых і некаторых рыб, які служыць для адкладвання яец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знадво́рны, ‑ая, ‑ае.

Вонкавы, знешні. Знадворныя дзверы. □ Хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́дра, ‑ы, ж.

Вонкавы каляровы слой скуры ў пладоў цытрусавых (лімонаў, апельсінаў і пад.). // Высушаная апельсінавая або лімонная скурка, якая ўжываецца як вострая прыправа.

[Ад іт. cedro — цытрон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Цвёрды вонкавы слой хлеба, батона і пад.

Цвёрдая с. ў пірага.

2. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.

Снегавая с.

|| памянш. скары́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. скары́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рхня, -і, ж.

1. Вонкавы бок чаго-н.

П. металу.

Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан.: не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў). Ляжаць на паверхні (перан.: пра што-н. яснае, відавочнае).

2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́нкі, прысл.

Разм. У знадворны, вонкавы бок; на паверхні, звонку. Маладосць яшчэ біла ў.. [Васіліне] крыніцай і вырывалася вонкі, звяртаючы на сябе ўвагу. Хадкевіч. А неўзабаве здарылася яшчэ горшае: ураз страцілі энергію батарэі ўсіх робатаў, якія знаходзіліся вонкі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Налі́чнік ’ліштва (у вокнах, дзвярах)’ (расон., Шатал., Шушк.), налі́шнікі ’маляванне асады на вокнах з надворнага боку’ (Бяльк.). Відаць, запазычана з рус. нали́чник ’тс’, дзе ад лицо́вонкавы бок, фасад’, г. зн. ’тое, што набіваецца на лицо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рак, ‑рку і ‑рка, м.

1. ‑рку. Вонкавы адмерлы слой кары некаторых драўняных раслін, асабліва развітай у коркавага дуба.

2. ‑рка. Затычка для бутэлек і іншай падобнай пасуды. Выцягнуць корак з бутэлькі. □ Стрэліў у столь корак, з шыпеннем ударыў пенны фантан нагрэтага віна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)